Варна

From Wikipedia, the free encyclopedia

Варнаmap
Remove ads

Варна (балг.: Варна) — трэці па велічыні горад Балгарыі, знаходзіцца на поўначы краіны, на чарнаморскім ўзбярэжжы, цэнтр аднайменнай абшчыны і вобласці. Насельніцтва — 351 809 жыхароў [3]. Марскі порт. Буйны культурны цэнтр з развітым марскім турызмам, у горадзе праводзяцца шматлікія фестывалі.

Хуткія факты Краіна, Каардынаты ...
Remove ads

Геаграфія і клімат

Размешчаны на паўночна-заходнім беразе заліва Варны і паўночна-усходнім узбярэжжы возера Варна. У ваколіцах горада клімат спрыяе вырошчванню садавіны: яблыкаў, ківі і інш. Варна размешчана на Франгенскім плато, самы высокі пункт горада над узроўнем мора 356 метраў, у зімовы час горад абдуваюць моцныя вятры з поўначы. Клімат марскі, параўнальна мяккі ў цёплую палову года. Сярэдняя тэмпература студзеня 1,7 °C, ліпеня ў сярэднім 22,8 °C, сярэднегадавая 12,2 °C, абсалютны мінімум тэмпературы — мінус 24,3 °, абсалютны максімум + 41,4 °. Сярэдняя колькасць ападкаў 498 мм, з максімумам у чэрвені і лістападзе і мінімумам ў лютым.

Remove ads

Гісторыя

Thumb
Бітва пад Варнай

На месцы сённяшняга горада 580 г. да н.э. з’явілася грэчаская калонія Адэсас. Горад быў часткай Рымскай імперыі і Візантыі. У сёмым стагоддзі горад разбураны славянамі або аварамі.

Славяне заснавалі новы горад вакол старога, назваўшы яго Варна. Ён увайшоў у склад балгарскай дзяржавы. У 971 г. Візантыя вярнула горад, але страціла яго на карысць балгарскай дзяржавы У XIII і XIV ст, Варна была важным портам другога балгарскага царства, з яго экспартаваўся тавар ў Венецыю і Геную. У 1389 адышоў да турак, у 1399 разрабаваны татарамі з Залатой Арды.

10 лістапада 1444 каля горада адбылася бітва паміж венгерска-польскім войскам, пад камандаваннем Уладзіслава III Варненчыка з турэцкім войскам пад камандаваннем султана Мурада II. Бітва скончылася паражэннем хрысціянскага войска. У наступным, на працягу амаль 5 ст. горад стаў уладаннем Асманскай імперыі. Ад 1878 у складзе Балгарыі.

Remove ads

Насельніцтва і адміністрацыйнае дзяленне

Насельніцтва

Насельніцтва горада на студзень 2009 г. было 352 211 чалавек, па колькасці жыхароў горад займае трэцяе месца пасля Сафіі і Плоўдзіва [3]. Па дадзеных муніцыпальнай адміністрацыі, міністэрства ўнутраных спраў і шматлікіх сродкаў масавай інфармацыі, жыхароў, якія фактычна пражываюць у горадзе значна больш, чым афіцыйна абвешчана.

Год 1852 1878 1887 1896 1910 1920 1926 1946
Насельніцтва 16 000 24 555 24 830 33 687 41 419 50 810 60 536 76 954
Год 1956 1965 1975 1982 1990 2001 2007 2008
Несельніцтва 120 345 180 110 251 654 295 038 300 913 309 910 311 451 360 000

Раёны і кварталы

Паводле Закона аб тэрытарыяльным дзяленні сталіцы і буйных гарадоў[4], тэрыторыя Варны дзеліцца на 5 раёнаў:

Больш інфармацыі Раён, Квартал ...

Рэлігія

Thumb
Царква Святой Багародзіцы

У горадзе і раёне мноства храмаў — як балгарскіх праваслаўных, так і іншых рэлігій, шырока распаўсюджаных у Балгарыі — армянскія праваслаўныя, евангелістскія, адвентыскія, каталіцкія храмы, мусульманскія мячэці і будыскія цэнтры.

У Варне 14 праваслаўных храмаў. Сярод самых вядомых праваслаўных цэркваў у горадзе з’яўляюцца: кафедральны сабор Святой Багародзіцы, царква Святога Мікалая, а таксама царква Святой Параскве.

Remove ads

Адукацыя

Варна з’яўляецца важным адукацыйным цэнтрам у краіне, у горадзе атрымліваюць адукацыю каля 30 тыс. студэнтаў.

У горадзе знаходзяцца наступныя ўніверсітэты:

Сярэдняя адукацыя надаецца ў розных навучальных установах:натуральных школах, мастацкіх, прафесійных, спартыўных і агульнаадукацыйных школах.

Remove ads

Гарады-пабрацімы

Памылка Lua: not enough memory.

Гл. таксама

  • Бітва пад Варнай
  • Гарады Балгарыі

Зноскі

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads