Коста-Рыка

краіна ў Цэнтральнай Амерыцы From Wikipedia, the free encyclopedia

Коста-Рыкаmap
Remove ads

Коста-Рыка, Рэспубліка Коста-Рыка (ісп.: Costa Rica, República de Costa Rica) — краіна ў Цэнтральнай Амерыцы, мяжуе з Нікарагуа на поўначы і з Панамай на паўднёвым усходзе, на захадзе і поўдні абмываецца Ціхім акіянам, а на ўсходзе — Карыбскім морам. Дзяржаўная мова — іспанская. Сталіца — горад Сан-Хасэ. Краіна падзяляецца на 7 правінцый. Нацыянальнае свята — Дзень незалежнасці (15 верасня).

Хуткія факты

Нягледзячы на супольныя рысы прыроды, гісторыі і насельніцтва, Коста-Рыка вельмі моцна вылучаецца з усіх дзяржаў Цэнтральнай Амерыкі: тут амаль не засталося індзейскай спадчыны і пераважае белае насельніцва; вялікія выдаткі на адкукацыю і ахаву здароўя; нізкі ўзровень злачыннасці; эканоміка разнастайная, экалагічная і не залежыць ад экспарту сыравіны ці афшорнай дзейнасці. Коста-Рыка не спазнала ні спусташальных грамадзянскіх войнаў, ані жорсткіх дыктатарскіх рэжымаў, ані бясконцых дзяржаўных пераваротаў. Коста-Рыка з’яўляецца адзінай ва ўсёй Амерыцы нейтральнай дзяржавай, якая яшчэ ў 1948 годзе цалкам адмовілася ад выкарыстання войска. Коста-Рыка вядомая як «краіна-запаведнік» — 27 % плошчы адведзена пад прыродаахоўныя тэрыторыі.

Тым не менш, за акіянам Коста-Рыка застаецца вядомай у першую чаргу як экспарцёр бананаў. Футбольная зборная Коста-Рыкі сваімі поспехамі ў 2010-х таксама дае нагоду ўзгадаць гэтую краіну.

Remove ads

Этымалогія

Геаграфічнае становішча

Прырода

Гісторыя

Дзяржаўны лад

Насельніцтва

Эканоміка

Адукацыя

Некаторыя цікавінкі

Зноскі

Remove ads

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads