Крайнія пункты Беларусі
спіс артыкулаў у адным з праектаў Вікімедыя From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Гэта спіс крайніх пунктаў Беларусі — пункты, якія знаходзяцца найдалей на поўначы, поўдні, усходзе і захадзе па сваіх геаграфічных каардынатах у межах Рэспублікі Беларусь.
Шырата і даўгата
- Поўнач : Верхнядзвінскі раён Віцебскай вобласці (56°10′18,70″ пн. ш. 28°08′21,70″ у. д.HGЯO), на поўнач ад возера Асвейскага, на рацэ Сінюха (лат.: Zilupe).
- Населены пункт: вёска Прошкі Асвейскага сельсавета
- Поўдзень : Брагінскі раён Гомельскай вобласці (51°15′43,30″ пн. ш. 30°32′21,80″ у. д.HGЯO), у абалоне Дняпра
- Населены пункт: вёска Ніжнія Жары Камарынскага сельсавета
- Захад : Камянецкі раён Брэсцкай вобласці (52°16′59,40″ пн. ш. 23°10′42″ у. д.HGЯO), на рацэ Буг
- Населены пункт: вёска Крынкі Воўчынскага сельсавета
- Усход : Хоцімскі раён Магілёўскай вобласці (53°23′34,60″ пн. ш. 32°46′36,50″ у. д.HGЯO)
- Населены пункт: вёска Ліпаўка Вялікаліпаўскага сельсавета. 29 сакавіка 2024 года адкрыты інфармацыйны знак-помнік крайняга ўсходняга пункта Беларусі[1].
Remove ads
Зноскі
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads