Эканамічны ўніверсітэт у Кракаве
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Эканамічны ўніверсітэт у Кракаве (польск.: Uniwersytet Ekonomiczny w Krakowie) — польская дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова са статусам універсітэта і спецыялізацыяй у сферы эканамічных навук, якая знаходзіцца ў Кракаве.
Remove ads
Гісторыя
Вучэльня была заснавана 28 мая 1925 года як Вышэйшая гандлёвая школа. У 1937 годзе яна была ператворана ў Гандлёвую акадэмію і атрымала такім чынам статус вышэйшай навучальнай установы. Пасля пачатку вайны акадэмія, як і іншыя польскія вучэльні, была зачынена, а яе прафесары — разам з выкладчыкамі Ягелонскага ўніверсітэта і Горнай акадэміі — арыштаваны і вывезены ў канцлагеры. У 1950 годзе адноўленая пасля вайны акадэмія была ператворана ў Вышэйшую эканамічную школу з трыма факультэтамі. У 1974 годзе яна атрымала назву Эканамічнай акадэміі ў Кракаве, а праз год было ўрачыста адзначана яе 50-годдзе. У адпаведнасці з законам ад 6 ліпеня 2007 года вучэльне была прысвоена актуальная назва.
Remove ads
Структура
- калегіум эканомікі, фінансаў і права
- калегіум публічнай гаспадаркі і адміністрацыі
- калегіум навук аб упраўленні і якасці
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads