Крамушаўка (рака)
рака ў Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Краму́шаўка — рака ў Беларусі, у Навагрудскім раёне Гродзенскай вобласці, левы прыток ракі Нёман.
Даўжыня ракі 21 км[1]. Плошча вадазбору 101 км². Сярэдні нахіл воднай паверхні 3,9 м/км. Пачынаецца каля вёскі Крываногава, упадае ў Нёман за 1 км на захад ад вёскі Пудзіна. Цячэ пераважна праз лес. Злева ўпадае рака Налібаўка. Вадазбор на паўночных схілах Навагрудскага ўзвышша (у верхнім цячэнні) і Нёманскай нізіне. Ад яе вусця ўздоўж левага берага Крамушаўкі на працягу 2 км меліяраваны поймавы ўчастак, вада з якога скідваецца ў раку.
Remove ads
Зноскі
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads