Краноцкае
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Крано́цкае возера — буйное возера ва ўсходняй частцы паўвострава Камчатка, на тэрыторыі Краноцкага запаведніка, за 30 км на поўнач ад сусветна вядомай Даліны гейзераў, у Ялізаўскім раёне Камчацкага края Расіі.
Remove ads
Асноўныя звесткі

З'яўляецца самым вялікім прэснаводным возерам Камчаткі. Яго плошча складае каля 242 км². Мае форму роўнабаковага трохвугольніка. Сярэдняя глыбіня 51 м, максімальная глыбіня 148 м. Доўгі час лічылася, што возера мае кальдэральнае паходжанне, аднак сёння даказана, што возера ўтварылася каля 10 000 гадоў таму ў выніку запруды даліны ракі Краноцкай прадуктамі лававых вывяржэнняў.
Сілкаванне снегавое і дажджавое. Размах ваганняў узроўню складае некалькі дзясяткаў сантыметраў. Ледастаў з канца снежня да канца другой дэкады мая. Уздоўж усходняга берага возера размешчана 11 астравоў.
Remove ads
Літаратура
- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 8: Канто — Кулі / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1999. — Т. 8. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0144-3 (т. 8). — С. 450.
- Географический энциклопедический словарь: Географические названия / Гл. ред А. Ф. Трёшников; Ред. кол.: Э. Б. Алаев, П. М. Алампиев, А. Г. Воронов и др.. — М.: Сов. энциклопедия, 1983. — С. 522. — 538 с. — 100 000 экз. (руск.)
Remove ads
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads