Крапіва кіеўская

From Wikipedia, the free encyclopedia

Крапіва кіеўская
Remove ads

Крапіва кіеўская[1] (Urtica kioviensis ці Urtica hulensis, Feinbrun) — від шматгадовых[2] травяністых раслін рода Крапіва сямейства Крапіўныя.

Хуткія факты Навуковая класіфікацыя, Міжнародная навуковая назва ...
Remove ads

Арэал і месцы рассялення

Дадзены від расце ў вільготных месцах у чорнаальховых і ясеневых лясах[2][3].

Сустракаецца ў Сярэдняй Еўропе: Аўстрыі, Чэхіі, Балгарыі, Венгрыі, Германіі, Румыніі[4]. У Беларусі знаходзіцца на паўночнай мяжы арэалу. Вядомы з пачатку 80-х гадоў мінулага стагоддзя на тэрыторыі Нацыянальнага парку «Прыпяцкі» (Жыткавіцкі раён Гомельскай вобл.), пазней знойдзены ў Лунінецкім, Пінскім і Столінскім раёнах Брэсцкай вобласці[2].

Remove ads

Апісанне

Пабегі прамастаячыя вышынёй 80-120 см[5]. Лісце зялёнае, зубчастае па краю, пакрытае рэдкімі пякучымі валаскамі, па два супрацьлеглых ліста ў кожным вузле. Квітнее з чэрвеня па верасень[3]. На Беларусі — у чэрвені-ліпені[2]. Кветкі зялёныя, да 1 см, з чатырма пялёсткамі[5]. Плады — арэшкі зялёнага колеру з'яўляюцца ў межах Беларусі ў жніўні-верасні[2][5].

Таксанамія

Від Крапіва кіеўская ўваходзіць у род Крапіва (Urtica) сямейства Крапіўныя (Urticaceae) парадку Ружакветныя (Rosales).

  яшчэ 8 семейств
(па Сістэме APG II)
  яшчэ каля 45—50 відаў
       
  парадак Ружакветныя     род Крапіва    
             
  аддзел Кветкавыя, ці Пакрытанасенныя     сямейства Крапіўныя     від
Крапіва кіеўская
           
  яшчэ 44 парадкі кветкавых раслін
(па Сістэме APG II)
  яшчэ каля 60 родаў  
     

Ахова

Уключаны ў чырвоныя кнігі Беларусі, Ліпецкай вобласці Расіі, Закарпацкай вобласці Украіны[5].

Цікавыя факты

Арэшкі крапівы кіеўскай былі вызначаны сярод раслінных рэшткаў у слаях глеб часоў мезаліту з 9249 да 7779 да н.э. на раскопак у паўночна-ўсходняй Германіі[6].

У філатэліі

Выява крапівы кіеўскай была выкарыстана на паштовай марцы Босніі і Герцагавіны ў 2015 годзе[7].

Зноскі

  1. Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. Мн.: «Наука и техника», 1967. — С. 136. — 160 с. 2 350 экз.
  2. Крапива киевская Архівавана 1 лістапада 2010. (руск.)
Remove ads

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads