Крапіўня (рака)
рака ў Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Крапі́ўня, Зыбіна — рака ў Буда-Кашалёўскім і Рэчыцкім раёнах Гомельскай вобласці.
Даўжыня 20,4 км[1]. Пачынаецца на поўдзень ад пасёлка Баец Буда-Кашалёўскага раёна, упадае ў старарэчча Дняпра (возера Крапіўнае) за 0,5 км на паўднёвы захад ад пасёлка Чырвоны Кастрычнік Рэчыцкага раёна. Рэчышча каналізаванае на трох участках: выток — 0,8 км на поўнач ад пасёлка Краснабудскі (3,5 км); ад вёскі Рудня-Альхоўка ўніз па цячэнні на працягу 2,1 км; 3,5 км на паўднёвы захад ад вёскі Рудня-Альхоўка — 1,5 км на паўночны захад ад пасёлка Чырвоны Кастрычнік (2,2 км).
Remove ads
Зноскі
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads