Краски

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

«Краски» — музычны гурт з Беларусі, які быў створаны ў Мінску 1 студзеня 2001 года. Салістка і аўтарка песень — Аксана Кавалеўская.

Хуткія факты Краски, Жанр ...

17 лістапада 2001 года ў мінскім клубе «Блиндаж» прайшла прэзентацыя дэбютнага альбома «Ты уже взрослый» (бел. «Ты ўжо дарослы»), які быў перавыдадзены ў Маскве ў 2002 годзе пад назвай «Старший брат» (бел. «Старэйшы брат») фірмай Real Records. Пасля поспеху ў Беларусі, гурт сканцэнтраваўся на расійскім музычным рынку[1]. З моманту свайго заснавання гурт выступіў на пляцоўках буйнейшых гарадоў СНД, арганізаваў усебеларускі тур, у межах якога было дадзена 172 канцэрта, выпусціў 6 альбомаў (5 з якіх — у Расіі).

У 2003 годзе гурт «Краски» займеў праблемы з беларускімі уладамі, 1 красавіка офіс калектыва ў Мінску быў захоплены беларускім АМАПам, а супрацоўнікі офіса былі затрыманы[2][3]. Пасля гэтых падзей гурт «Краски» пераехаў у Маскву. У склад гурта увайшоў Дзмітрый Арлоўскі (клавішы). Выйшлі наступныя альбомы — «Оранжевое солнце: оранжевый альбом», «Весна: синий альбом», «Те кто любит: фиолетовый альбом». У сакавіку 2006 года Аксана Кавалеўская пакінула калектыў. На яе замены прыйшла вакалістка Кацярына Саша. У Расіі з'явіліся гурты-двайнікі, што называлі сябе «Краски» і выконвалі песні калектыву[4]. У 2012 годзе ў гурт «Краски» прыйшла салістка Марына Іванова. У кастрычніку 2015 яна сыйшла з гурта, і салісткай стала Дар'я Субоціна.

Remove ads

Дыскаграфія

Альбомы

  • Ты уже взрослый (2001) (толькі ў Беларусі)
  • Старший брат: желтый альбом (2002)
  • Я люблю тебя, Сергей: красный альбом (2002)
  • Оранжевое солнце: оранжевый альбом (2003)
  • Весна: синий альбом (2004)
  • Те, кто любит: фиолетовый альбом (2004)

Супольныя праекты

Бягучы склад

  • Дар’я Субоціна: спеў
  • Віталь Кандракоў
  • Саша Ліс

Літаратура

Зноскі

  1. Климов, Олег; Шаруба, Сергей (2004). "Убить N.R.M., или К неутешительным итогам музыкального года". Музыкальная газета(руск.) (4). Архівавана з арыгінала 11 верасня 2020. Праверана 2020-09-11.
  2. Светлана Гудеж. Краски. События: без шуток. Звуки.ру (3 красавіка 2003).
Remove ads
Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads