Краснагорск (Буда-Кашалёўскі раён)
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Краснаго́рск[1] (трансліт.: Krasnahorsk, руск.: Красногорск) — пасёлак у Буда-Кашалёўскім раёне Гомельскай вобласці. Уваходзіць у склад Шырокаўскага сельсавета.
Remove ads
Геаграфія
Размяшчэнне
За 20 км на ўсход ад раённага цэнтра і чыгуначнай станцыі Буда-Кашалёўская (на лініі Жлобін — Гомель), 29 км ад Гомеля.
Гідраграфія
На поўначы, захадзе і поўдні меліярацыйныя каналы.
Транспартная сетка
Транспартныя сувязі па прасёлкавай дарозе, затым па шашы Доўск — Гомель. Планіроўка складаецца з просталінейнай шыротнай вуліцы, да якой на ўсходзе далучаецца кароткая мерыдыянальная вуліца. Забудова драўлянымі дамамі сядзібнага тыпу.
Гісторыя
Заснаваны напачатку XX стагоддзя перасяленцамі з суседніх вёсак. У 1930 годзе арганізаваны калгас, працавала арцель па здабычы торфу. Падчас Вялікай Айчыннай вайны акупанты спалілі 20 двароў, 12 жыхароў вёскі загінулі на фронце. У 1959 годзе ў складзе саўгаса «Камінтэрн» (цэнтр — вёска Шырокае). Да 1966 года пасёлак уваходзіў у склад Акцябрскага сельсавета[2].
Насельніцтва
Колькасць
- 2004 год — 22 гаспадаркі, 33 жыхара.
Дынаміка
- 1926 год — 39 двароў, 185 жыхароў.
- 1940 год — 49 двароў, 350 жыхароў.
- 1959 год — 202 жыхара (паводле перапісу).
- 2004 год — 22 гаспадаркі, 33 жыхара.
Зноскі
- Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гомельская вобласць: нарматыўны даведнік / Н. А. Багамольнікава і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2006. — 382 с. ISBN 985-458-131-4 (DJVU).
- Рашэнні выканкома Гомельскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 12 лістапада, 1 і 8 снежня 1966 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1967, № 1 (1159).
Remove ads
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads