Красная (Лідскі раён)
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Кра́сная[1] (трансліт.: Krasnaja, руск.: Красная) — вёска ў Лідскім раёне Гродзенскай вобласці. Уваходзіць у склад Беліцкага сельсавета.
Remove ads
Гісторыя
Паводле вопісу парафій Лідскага дэканату ў 1784 г. вёска ўласнасць князя Караля Станіслава Радзівіла, ваяводы віленскага, належала да Беліцкага двара, у дзяржанні Мараўскага[2].
На пачатку XX ст. — вялікая вёска Беліцкай воласці Лідскага павета, 594 жыхары, 620 дзесяцін зямлі. 3 18 сакавіка 1921 да верасня 1939 г. — у складзе Польшчы, вёска Беліцкай гміны Лідскага павета. У 1921 г. 93 жылыя пабудовы, 502 жыхары. З 12 кастрычніка 1940 года па 26 чэрвеня 1965 года вёска ўваходзіла ў склад Парэцкага сельсавета Жалудоцкага раёна (з 17 красавіка 1962 года Лідскага раёна)[3].
Remove ads
Насельніцтва
- 1996 — 240 чал., 102 двары
- 2004 — 130 чал., 72 двары
- 2010 — 91 чал.
Гаспадарка
Ферма буйной рагатай жывёлы.
Зноскі
- Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гродзенская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2004. — 469 с. ISBN 985-458-098-9 (DJVU).
- Рашэнне выканкома Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 26 чэрвеня 1965 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1965, № 30 (1110).
Remove ads
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads