Крах Silicon Valley Bank

From Wikipedia, the free encyclopedia

Крах Silicon Valley Bank
Remove ads

10 сакавіка 2023 года банк Silicon Valley Bank  (англ.) (SVB) зачыніўся пасля банкруцтва. Гэта найбуйнейшае банкаўскае банкруцтва з часоў крызісу 2008 года і другое па велічыні ў гісторыі ЗША[1].

Thumb
Штаб-кватэра Silicon Valley Bank у Санта-Клары, Каліфорнія.

Перадгісторыя

SVB быў камерцыйным банкам, заснаваным у 1983 годзе са штаб-кватэрай у Санта-Клары, штат Каліфорнія. Да свайго краху быў 16-м па велічыні банкам у ЗША[2]. Яго кліентамі былі кампаніі Airbnb, Cisco, Fitbit  (англ.), Pinterest і Block, Inc[3].

У канцы 2010-х, калі стартапы ў Крамянёвай даліне пачалі дасягаць поспеху, SVB пачаў браць аблігацыі і захоўваў невялікую суму дэпазітаў. У адказ на ўсплёск інфляцыі Федэральная рэзервовая сістэма  (англ.) пачала павялічваць працэнтныя стаўкі, што прывяло да скарачэння фінансавання стартапаў[4]. Тыя ў сваю чаргу пачалі выводзіць сродкі, якія захоўваліся ў банку, што прывяло да недахопу капіталу. Каб кампенсаваць гэта, SVB прадаў аблігацыі са стратай у 1,8 мільярда долараў ЗША[5].

Remove ads

Ход падзей

За 2 тыдні да банкруцтва дырэктар SVB Грэгары Бекер (англ.: Greg Becker) прадаў свае акцыі на 3,57 млн долараў[6].

За тыдзень да краху агенцтва Moody's Investors Service  (англ.) паведаміла SVB Financial, холдынгавай кампаніі банка, што яму пагражае паніжэнне крэдытнага рэйтынгу. 8 сакавіка 2023 года прадстаўнікі SVB абвясцілі, што банк прадаў 21 міліард долараў сваіх інвестыцый, пазычыўшы яшчэ 15, і правёў экстранны продаж сваіх акцый. Аднак рэйтынг, нягледзячы на прынятыя крокі, усё ж такі быў паніжаны[7][8].

Акрамя таго, інвестары некаторых кампаній венчурнага капіталу, у тым ліку Фонд заснавальнікаў  (англ.) Пітэра Ціля  (англ.)[9], заклікалі стартапы забраць свае дэпазіты з банка. Кліенты знялі 42 міліарда, пакінуўшы банку адмоўнае сальда ў 958 мільёнаў[10]. У адказ цана акцый кампаніі ўпала[11]. Да 10 сакавіка акцыі SVB упалі амаль на 70%, перш чым таргі былі цалкам спынены[12].

Раніцай 10 сакавіка агенты Федэральнай рэзервовай сістэмы і Федэральнай карпарацыі страхавання ўкладаў  (англ.) (FDIC) прыбылі ў офісы SVB для ацэнкі фінансаў кампаніі[12]. Праз некалькі гадзін Дэпартамент фінансавай абароны і інавацый Каліфорніі (DFPI) выдаў загад аб завалоданні арганізацыяй[10] і прызначыў FDIC атрымальнікам[13][14]. FDIC адказала стварэннем нацыянальнага банка страхавання дэпазітаў, які прызначаны замест збанкрутаванай установы[15].

Remove ads

Наступствы

Крах SVB выклікаў рэакцыю ва ўсім тэхналагічным сектары[16]. У заяве Камісіі па каштоўных паперах і біржам (SEC) кампанія струменевага мультымедыя Roku, Inc.  (англ.) паказала, што каля чвэрці грашовых рэзерваў кампаніі — 487 мільёнаў долараў — належалі SVB[17]. Сярод іншых кампаній, якія пацярпелі ад краху, — распрацоўшчык відэагульняў Roblox Corporation  (англ.) і відэахостынг Vimeo[18]. Многія стартапы не змаглі вярнуць грошы, у выніку чаго кампаніі бралі крэдыты, каб выдаць зарплату супрацоўнікам[19]. Circle  (англ.), эмітэнт USD Coin  (англ.) (USDC), пацвердзіў, што банк SVB з’яўляўся адным з шасці банкаўскіх партнёраў, якія выкарыстоўваліся кампаніяй для кіравання сваімі грашовымі рэзервамі[20]. Медыя-кампанія Vox Media  (англ.) таксама мела «значную канцэнтрацыю наяўных грошай» у SVB[19].

Y Combinator (інавацыйная праграма, якая запусціла некалькі найбуйнейшых стартапаў у свеце) заявіла, што ў сувязі з банкруцтвам парадку 30 % яе праектаў-выпускнікоў аб’явілі аб затрымцы выплат супрацоўнікам на бліжэйшыя 30 дзён[21].

У сувязі з крахам узнікла заклапочанасць адносна стабільнасці іншых банкаў, у тым ліку First Republic Bank  (англ.) і Western Alliance Bancorporation  (англ.)[22]. Акцыі абедзвюх кампаній упалі пасля аб’явы аб роспуску SVB[23]. Акрамя таго, цана акцый банкаў ЗША за два дні страціла агулам 100 млрд долараў, а акцыі еўрапейскіх банкаў страцілі 50[24].

Ізраільскія венчурныя фонды правялі экстранную нараду аб дапамозе айчынным стартапам, на мяжы спусташэння каля 500 кампаній[25].

Ацэнкі

Некаторыя банкаўскія эксперты лічылі, што іншыя банкі здольны заставацца стабільнымі[26]. На іх думку, крах SVB наўрад ці створыць рызыку для фінансавай сістэмы ЗША[27]. Аднак паводле фінансавага аналітыка Дзмітрыя Галубоўскага, у ЗША пачаўся банкаўскі крызіс[28].

Рэакцыя ўладаў

11 сакавіка Прэзідэнт ЗША Джо Байдэн абмеркаваў крах з губернатарам Каліфорніі Гэвінам Ньюсамам  (англ.)[29]. Эканамічны саветнік Белага дома Сесілія Роўз  (англ.) выказала ўпэўненасць ва ўстойлівасці банкаўскай сістэмы[30]. Прэм’ер-міністр Ізраіля Біньямін Нетаньяху паабяцаў зрабіць крокі, каб дапамагчы ізраільскім тэхналагічным кампаніям пераадолець крызіс[31].

Заўвагі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads