Крона дрэва

From Wikipedia, the free encyclopedia

Крона дрэва
Remove ads

Крона, Карона[1] — надземная разгалінаваная частка дрэва. У ёй фарміруюцца лісце, кветкі і плады, адбываюцца асноўныя жыццёвыя працэсы расліны — дыханне, транспірацыя, фотасінтэз і інш. Памеры кроны залежаць ад узросту, хуткасці росту і генетычна абумоўленай будовы. Дрэвы першай велічыні маюць дыяметр кроны больш за 10 м, напрыклад, дуб, клён вастралісты, ясень; другой — 5—10 м, напрыклад, граб, груша звычайная; 3-й — 2—5 м, напрыклад, рабіна, чаромха. Форма кроны спадчынная, але мяняецца з узростам і ў залежнасці ад умоў існавання. Бываюць кроны павойныя, падушка- і парасонападобныя, пірамідальныя, ніцыя, сцелістыя, сцягападобныя і інш. У дэкаратыўным садаводстве і пладаводстве крону фарміруюць штучна.

Thumb
Крона Цар-дуба ў Тадуліна
Remove ads

Зноскі

  1. Беларуская навуковая тэрміналогія: слоўнік лясных тэрмінаў. — Мінск: Інбелкульт, 1926. — Т. Вып. 8. — 80 с.

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads