Ясень

From Wikipedia, the free encyclopedia

Ясень
Remove ads

Ясень[1] (Fraxinus) — род лістападных дрэў сямейства маслінавых.

Хуткія факты Навуковая класіфікацыя, Міжнародная навуковая назва ...
Thumb
Стары ясень (Fraxinus) у парку Жылібера, Гродна
Remove ads

Батанічнае апісанне

Дрэвы вышынёй да 40 м. Крона разгалістая. Лісце няпарнаперыстае. Кветкі ў шчыльных пучках або мяцёлках, з’яўляюцца раней за лісце. Плод — крылатка.

Светлалюбная, хуткарослая парода.

Экалогія

На Беларусі, асабліва на Палессі, пашыраны ясень звычайны (Fraxinus excelsior), расце на багатых, увільготненых глебах у дубровах і алешніках, утварае ясянёвыя лясы. Выкарыстоўваецца ў азеляненні. Цвіце ў красавіку-маі. У батанічных садах і парках 11 інтрадукаваных відаў. Найбольш вядомы ясень ланцэтны (Fraxinus lanceolata), ясень пенсільванскі (Fraxinus pennsylvanica).

Выкарыстанне

Драўніна прыдатна для вырабу мэблі.

Зноскі

  1. Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. Мн.: «Наука и техника», 1967. — С. 55. — 160 с. 2 350 экз.
Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads