Кругавец-Калінінскі сельсавет
адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Добрушскім раёне Гомельскай вобласці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Кругавец-Калі́нінскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Добрушскага раёна Гомельскай вобласці Беларусі. Адміністрацыйны цэнтр — аграгарадок (да 2010 года вёска) Кругавец-Калініна.
Пасля другога ўзбуйнення БССР з 8 снежня 1926 года Кругавец-Калінінскі (Кругавецкі) сельсавет у складзе Чырванабудскага раёна Гомельскай акругі БССР. З 4 жніўня 1927 года ў складзе Церахоўскага раёна. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Церахоўскім раёне БССР, з 20 лютага 1938 года — Гомельскай вобласці. 26 мая 1960 года ў склад Ленінскага сельсавета перададзены пасёлак Леніндар[1]. З 25 снежня 1962 года ў складзе Добрушскага раёна. 26 чэрвеня 1969 года скасаваны пасёлак Круглы[2]. На 1 студзеня 1974 года ў складзе сельсавета 4 населеныя пункты[3]. 29 жніўня 1974 года скасаваны пасёлак Гарадок[4].
Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 1109 чалавек[5], з іх 88,2 % — беларусы, 8,7 % — рускія, 2,7 % — украінцы[6]; паводле перапісу 2019 года — 816 чалавек[7].
Remove ads
Зноскі
- Рашэнне выканкома Гомельскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 26 мая 1960 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1960, № 16.
- Рашэнне выканкома Гомельскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 26 чэрвеня 1969 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1969, № 22 (1252).
- Рашэнні выканаўчага камітэта Гомельскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 29 жніўня і 26 верасня 1974 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1974, № 34 (1444).
Remove ads
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads