Круглік (возера)
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Кру́глік, Плюшчаўскае — возера ў Беларусі, у Шумілінскім раёне Віцебскай вобласці, за 5 км на поўдзень ад гарадскога пасёлка Шуміліна, каля вёскі Прыазёрная, у басейне ракі Сечна.
Плошча паверхні 0,4 км². Даўжыня 1,43 км, найбольшая шырыня 0,51 км. Найбольшая глыбіня 31,5 м, сярэдняя — 9,0 м. Даўжыня берагавой лініі 4,86 км. Аб’ём вады ў возеры 3,58 млн м³. Плошча вадазбору 11,2 км².
Схілы катлавіны вышынёй 3—6 м, параслі хмызняком, на ўсходзе лесам. Берагі на ўсходзе зліваюцца са схіламі. Мелкаводдзе вузкае, дно да глыбіні 5 м выслана пясчанымі і апясчаненымі адкладамі, ніжэй — гліністым ілам. Шырыня паласы прыбярэжнай расліннасці 30—50 м, падводная пашырана да глыбіні 2,5 м. Злучана пратокай з возерам Лескавічы, выцякае ручай у возера Мошна.
Remove ads
Літаратура
- Блакітная кніга Беларусі : Энцыклапедыя / рэдкал.: Н. А. Дзісько і інш. — Мн.: БелЭн, 1994. — 415 с. — 10 000 экз. — ISBN 5-85700-133-1.
- Республика Беларусь. Витебская область. Шумилинский район: карта. Шумилино: план. Оболь: план / Ред. В.А. Змачинская.. — Минск: РУП «Белкартография», 2014. — 2 500 экз.
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads