Лескавічы (возера)
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Ле́скавічы — возера ў Шумілінскім раёне Віцебскай вобласці Беларусі ў басейне ракі Сечна, за 5 км у напрамку на поўдзень ад гарадскога пасёлка Шуміліна каля вёскі Лескавічы.
Плошча паверхні 0,72 км². Найбольшая глыбіня 30,7 м. Даўжыня 2,78 км. Найбольшая шырыня 0,75 км. Даўжыня берагавой лініі 8,2 км. Аб'ём вады 4,83 млн куб.м. Плошча вадазбору 6,2 км². Схілы катлавіны вышынёй 20-22 м параслі хмызняком, на поўначы разараныя. У паўднёва-ўсходняй частцы 2 вузкіх залівы. Берагі зліваюцца са схіламі катлавіны, на захад нізкія, забалочаныя. Найболей глыбакаводная паўночная частка возера. Празрыстасць вады нізкая (0,5 м). Зарастае слаба.
У паўднёвай частцы ўпадаюць ручаі з возера Разван і возера без назвы. На паўночным захадзе возера Лескавічы злучацца пратокай з возерам Круглік.
Remove ads
Літаратура
- Лескавічы // Блакітны скарб Беларусі : энцыклапедыя / рэдкал.: Г. П. Пашкоў [і інш.]. — Мн., 2007. — С. 249.
- Лескавічы // Энцыклапедыя прыроды Беларусі : у 5 т. / рэдкал.: І. П. Шамякін [і інш.]. — Мн., 1984. — Т. 3. — С. 165.
- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 9: Кулібін — Малаіта / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1999. — Т. 9. — 560 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0155-9 (т. 9).
Remove ads
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads