Кругліцкі сельсавет
адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Чашніцкім раёне Віцебскай вобласці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Кру́гліцкі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Чашніцкага раёна Віцебскай вобласці Беларусі. Адміністрацыйны цэнтр — вёска Кругліца.
Remove ads
Гісторыя
Утвораны 20 жніўня 1924 года як Лазукоўскі сельсавет у складзе Чашніцкага раёна Віцебскай акругі БССР. Цэнтр — вёска Лазукі. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Чашніцкім раёне БССР. У 1931 годзе цэнтр сельсавета перанесены ў вёску Грынькі. З 21 чэрвеня 1935 года ў складзе Лепельскай акругі, з 20 лютага 1938 года — Віцебскай вобласці. 1 красавіка 1960 года да сельсавета далучана частка скасаванага Старасельскага сельсавета (14 населеных пунктаў: вёскі Аўсянікі, Баркі, Блажэўшчына, Вялікія Ліпавічы, Вятны, Вяцера, Вяціцераўка, Горы, Гразіна, Кавельшчына, Малыя Ліпавічы, Навіны, Стараселле і пасёлак Вяцера), цэнтр сельсавета перанесены ў вёску Пуські[1]. З 25 снежня 1962 года сельсавет у складзе Бешанковіцкага раёна, з 6 студзеня 1965 года — у складзе адноўленага Чашніцкага раёна. На 1 студзеня 1974 года ў складзе Лазукоўскага сельсавета 33 населеныя пункты[2]. 12 жніўня 1974 года цэнтрам сельсавета ўстаноўлена вёска Кругліца[3]. 30 студзеня 1976 года скасавана вёска Раманоўшчына[4]. 22 красавіка 1980 года сельсавет перайменаваны ў Кругліцкі[5]. 10 кастрычніка 2013 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Антапольскага сельсавета (28 населеных пунктаў: вёскі Антаполле, Бабоўка, Бараўцы, Барок, Барсукі, Баяры, Белая Дуброва, Бельнякі, Будзілава, Будзішча, Восава, Дайлідаўка, Жукі, Жучкі, Замачак, Камянец, Коравічы, Мар’іна, Мялешкавічы, Падмошша, Рыжанкі, Сабалі, Слабодка, Слідчаны, Тоўпіна, Хаўчы, Хмялёўка і Церабені)[6].
Remove ads
Насельніцтва
Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года (24 населеныя пункты) — 712 чалавек[7], з іх 98,0 % — беларусы, 1,5 % — рускія, 0,7 % — украінцы[8]; паводле перапісу 2019 года (52 населеныя пункты) — 1031 чалавек[9].
Крыніцы
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads