Крулеўшчына

аграгарадок у Докшыцкім раёне Віцебскай вобласці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia

Крулеўшчынаmap

Круле́ўшчына[1] (трансліт.: Krulieŭščyna, руск.: Крулевщина) — аграгарадок у Докшыцкім раёне Віцебскай вобласці, ля ракі Чорная. Цэнтр Крулеўшчынскага сельсавета. Каля аграгарадка чыгуначная станцыя Крулеўшчына.

Хуткія факты Краіна, Вобласць ...
Аграгарадок
Крулеўшчына
Thumb
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Насельніцтва
  • 2 687 чал. (2009)
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 2157
Паштовыя індэксы
211716
Аўтамабільны код
2
СААТА
2221830051
Крулеўшчына на карце Беларусі ±
Thumb
Закрыць

Гісторыя

Thumb
Чыгуначная станцыя, 1916 г.

У часе будаўніцтва Балагое-Сядлецкай чыгункі (1902—1906) непадалёк ад аднайменнага засценка была ўзведзена станцыя Крулеўшчына (Крулевщина)[2]. 18 красавіка 1914 года станцыя перайменаваная ў Сеславіна (Сеславино) ў гонар генерала Аляксандра Сяславіна, удзельніка вайны 1812 года на тэрыторыі Беларусі[3]. У 1919 годзе, пасля заняцця станцыі польскім войскам, станцыі вернута першапачатковая назва, але ў польскай версіі — Круляўшчызна («Królewszczyzna»)[4].

Thumb
Касцёл, канец 1930-х гг.

Адносіліся да Докшыцкай гміны Дунілавіцкага павета. З 1939 года ў БССР. З 12 кастрычніка 1940 года — цэнтр сельсавета Докшыцкага раёна.

Thumb
Чыгуначная станцыя ў момант адступлення немцаў, 2 ліпеня 1944 г.

У Другую сусветную вайну на ст. Крулеўшчына размяшчаўся буйны нямецкі гарнізон, якія ахоўваў чыгуначны вузел і забяспечваў перавозку ваенных грузаў і войск. Станцыя была акружана сістэмай абарончых збудаванняў — дзотаў, хадоў зносін, акопаў і іншага. 17 жніўня 1943 года партызаны 1-й Антыфашысцкай брыгады штурмам авалодалі чыгуначнай станцыяй, разграмілі гарнізон, знішчылі ўсё абсталяванне станцыі, захапілі шмат зброі і боепрыпасаў.

У 1950 годзе створана Крулеўшчынская МТС (працавала да 1957 г.). З вёскай Крулеўшчына зліліся вёскі Бабічы, Стралкоўскія і Швэплі[5].

Насельніцтва

  • 2010 год — 2687 чалавек
  • 2004 год — 3148 чалавек [5]
  • 1999 год — 3285 чалавек
  • 1972 год — 2611 чалавек [5]
  • 1921 год — 245 чалавек [5]
  • пач. 20 ст. — 14 двароў, 79 чалавек

Інфраструктура

У Крулеўшчыне ёсць Дом культуры (з 2004 г.), 2 бібліятэкі, сярэдняя і музычная школы, 3 дзіцячых садкі, бальніца, фельчарска-акушэрскі пункт, аптэка, 2 лазні, камбінат бытавога абслугоўвання, аддзяленне сувязі, 2 сталовыя, шэраг магазінаў і гандлёвых кропак[5].

Адукацыя

Thumb
Школа, 1937 г.

У аграгарадку Крулеўшчына ёсць сярэдняя школа. Пачатак дзейнасці адукацыйных устаноў у вёсцы Крулеўшчына сягае пачатку 1920-х гадоў, калі ў населеным пункце ўзнікла сямігадовая польскамоўная школа. Асобны будынак для школы пабудаваны ў 1938 годзе[6]. Крулеўшчынская сярэдняя школа была адкрыта ў вёсцы Крулеўшчына ў 1954 годзе па вул. Чарняхоўскага. Праектная магутнасць школы — 640 навучэнцаў. Да 1972 году там вучылася амаль 1000 вучняў. У новым будынку па вул. Палявога школа пачала працаваць з 1 верасня 1973 года. У 2006 годзе школа перайменаваная ва УА «Крулеўшчынская дзяржаўная агульнаадукацыйная сярэдняя школа Докшыцкага раёна». У 2011 годзе адбылася яшчэ адна змена ў назве, школа перайменавана ў ДУА «Крулеўшчынская сярэдняя школа Докшыцкага раёна»[7].

Славутасці

Thumb
Гаспадарчая пабудова на тэрыторыі былой в. Янушэва
Thumb
Былы касцёл
  • Чыгуначная станцыя (XX ст.)
  • Казарма (пач. XX ст.)
  • Праваслаўная Спаса-Праабражэнская капліца (1915—1916 гг.), на могілках на поўнач ад Крулеўшчыны
  • Рускія вайсковыя могілкі (1915—1918 гг.), на поўнач ад Крулеўшчыны, каля Свята-Праабражэнскай капліцы
  • Польскія вайсковыя могілкі (1919—1920 гг.)
  • Касцёл (пабудаваны ў 1924 годзе, у 1965 годзе разабраны)
  • Шараговая забудова (1-я пал. XX ст.)
  • Гаспадарчая пабудова, на тэрыторыі былой в. Янушэва
  • Кантора дыстанцыі пуці (1930-я гг.)
  • Помнік партызанскай славы, у 1964 годзе ў гонар партызанскай баявой аперацыі пастаўлена стэла
  • Касцёл Сэрца Ісуса (2-я пал. XX ст., 1994 г.), у былой спартзале
  • Царква Раства Іаана Прадцечы (2002—2004 гг.)

Вядомыя асобы

  • Мікалай Віктаравіч Мінаеў, ваенны дзеяч, генерал-маёр дацэнт.
  • Кастусь Шыталь (нар. 1990) — беларускі краязнавец, журналіст, грамадскі актывіст

Галерэя

Крыніцы

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.