Крум Стаянаў
балгарскі футбаліст From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Крум Стаянаў (балг.: Крум Стоянов; нар. 1 жніўня 1991, Слівен) — балгарскі футбаліст, абаронца сафійскага ЦСКА 1948.
Remove ads
Клубная кар’ера
Дарослую кар’еру пачынаў у 2009 годзе ў клубе другога балгарскага дывізіёна «Чарнаморац» з Паморыя. У 2011 годзе перайшоў у «Чарнаморац» з Бургаса, у складзе якога 24 сакавіка 2012 года дэбютаваў у Групе А ў матчы з «Відзіма-Ракоўскі» (1:0). У 2014 годзе перайшоў у сафійскую «Славію», але не здолеў замацавацца ў аснове, у сезоне 2014/15 правёў толькі 10 матчаў у чэмпіянаце. У 2015 годзе стаў іграком «Лакаматыва» з Плоўдзіва, а ў 2016 годзе далучыўся да «Боцева», з якім выйграў Кубак і Суперкубак Балгарыі, гуляў у Лізе Еўропы.
У снежні 2017 года падпісаў кантракт з беларускім клубам «Дынама» з Мінска[3]. Гуляў у складзе «Дынама» падчас перадсезоннай падрыхтоўкі, аднак у чэмпіянаце не з’яўляўся на полі, толькі тройчы згуляў за дубль. У чэрвені 2018 года па пагадненні бакоў пакінуў мінскі клуб[4] і неўзабаве вярнуўся ў Балгарыю, стаўшы іграком клуба «Этар» з Вяліка-Тырнава.
У студзені 2020 года перайшоў у «Бярое», а летам 2021 годе перабраўся ў кырджалійскую «Арду». Аднак, згуляўшы за клуб у двух матчах чэмпіянату, у верасні таго ж года папоўніў склад сафійскага ЦСКА 1948.
Remove ads
Дасягненні
Крыніцы
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads