Круты (князь бодрычаў)
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Круты́, ці Крут (Krut; ? — 1093) — князь Вендскай дзяржавы (1066—93).
Паходзіў, верагодна, з княжацкай дынастыі, якая ў 10—12 ст. правіла на востраве Руяна (цяпер востраў Руген, Германія).
Узначальваў супраціўленне прыбалтыйскіх і палабскіх славян іх прымусовай хрысціянізацыі з боку нямецкіх герцагаў. У час аслаблення «Свяшчэннай Рымскай імперыі» пры Генрыху IV пашырыў межы Вендскай дзяржавы да Паўночнага мора, падпарадкаваў Нордальбінгію.
Загінуў у барацьбе з Генрыхам, сынам Готшалка, які дзейнічаў у саюзе з саксонцамі.
Remove ads
Літаратура
- Круты // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 8: Канто — Кулі / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1999. — Т. 8. С. 489.
Спасылкі
- Круты ў Вялікай савецкай энцыклапедыі(недаступная спасылка)
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads