Крывацвет палявы
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Крывацве́т палявы[1] (Anchusa arvensis) — від кветкавых аднагадовых травяністых раслін сямейства бурачнікавых.
Remove ads
Назва
Крывацвет палявы, калючнік, пакравец, старасцнік, сушоннік[2][3], пакрывец, страснік, сушанік.
Апісанне
Расліна вышынёю 20—50 см. Сцябло прамое або ўзыходнае, часцей галінастае, сакаўное, злёгку рабрыстае, апушанае цвёрдашчаціністымі валаскамі, што сядзяць на бародаўках. Лісце падоўжанае, лінейна-ланцэтнае, тупое, па краі хвалістае, дробнавыемчата-зубчастае, рэдка ўсаджанае шчацінкамі, ніжняе — чаранковае, верняе — сядзячае, паўсцеблаабдымнае. Кветкі блакітныя, з шырокімі прыкветкамі, у моцнааблісцелых завітках. Плод — чатырохарэшак. Арэшкі косаяйцападобныя, сеткавата-маршчакаватыя і дробнабугрыстыя.
Remove ads
Пашырэнне
Пашыраны ў Еўропе. На Беларусі расце на палях, папарах, засмечаных мясцінах. Цвіце ў маі — жніўні.
Выкарыстанне
Выкарыстоўваецца ў народнай медыцыне.
Зноскі
- Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. — Мн.: «Наука и техника», 1967. — С. 79. — 160 с. — 2 350 экз. — у крыніцы пад назвай Lycopsis arvensis L.
- Анненков Н. Ботанический словарь, Спб, 1878
- Васількоў І. Г. Матэрыялы да флоры Горацкага раёна. Праца навуковага таварыства па вывучэнню Беларусі, т. III. Горы-Горкі, 1927
Remove ads
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads