Крыжаўзвіжанская царква (Магілёў)

From Wikipedia, the free encyclopedia

Крыжаўзвіжанская царква (Магілёў)map
Remove ads

Крыжаўзвіжанская царква[1] (у літаратурных крыніцах вядома як Барысаглебская царква) — праваслаўная царква ў Магілёве па адрасе зав. Брусава, 2.

Хуткія факты Крыжаўзвіжанская царква, Краіна ...
Remove ads

Гісторыя

Драўляная Крыжаўздвіжанская царква пабудаваная ў 1612 годзе ў Трыснінскай сотне Задубравенскага пасада на ўласныя сродкі жыхароў. Паміж прыхаджанамі і святаром Нестарам Іванавічам. Айцец Нестар у добраахвотным запісу ўказвае, што царква новая і бедная. У кнізе «Вопыт апісання Магілёўскай губерні» як дата пабудовы царквы прыводзіцца 1616 год — у гэты год дагавор 1612 года запісалі ў магістрацкія кнігі. Сярод ініцыятараў дадзенага дагавора значыліся: Герасім, Восіп і Васіль Якімавічы, Максім Купрыянавіч, бурмістр Ходка Багданавіч. Гэтых жа асоб згадвае ігумен Арэст у ліку гараджан, якія не пусцілі ў Магілёў полацкага архіепіскапа Іасафата Кунцэвіча ў 1618 годзе, што сведчыць аб высокім узроўні самасвядомасці вернікаў царквы Уздвіжання Святога Крыжа Хрыстова і іх грамадскай актыўнасці[2].

За пратэст супраць уніяцкага архіепіскапа Кунцэвіча ў 1618 годзе ўлады зачынілі ўсе праваслаўныя цэрквы ў Магілёве ў 1619 годзе, служба праводзілася ўніятамі ў адной царкве Святога Спаса. Праваслаўная царква фактычна была па-за законам, ажыццяўленне свяшчэннікамі рэлігійных абрадаў забаранялася. Хроніка Магілёва прыводзіць адзін выпадак, а ігумен Арэст яе дапаўняе. У 1626 годзе ў Вялікдзень святар Крыжаўздвіжанскай царквы Захарый Зара за Віленскай гарадской брамай на выгане ў шалашы служыў літургію. Неўзабаве яго арыштавалі, а прыхаджан разагналі салдаты. Ігумен Арэст павядамляў, што яго магчыма забілі, а гарадская хроніка пісала, што ён збег да кіеўскіх манахаў[2].

Царква Святога Крыжа была адчынена ў 1634 годзе, на год пазней астатніх цэркваў, хутчэй за ўсё па прычыне актыўнага ўдзела ў падзеях 1618 года жыхароў Трыснінскай сотні[2].

У шостым пункце спіска «дыпламата» караля Уладзіслава IV, зацверджанага соймам 1635 года, аб размеркаванні паміж уніятамі і праваслаўнымі манастыроў і цэркваў згадвалася: «Манастыр Святога Спаса ў Магілёве з перавозам застаюцца ва валоданні ўніятаў, а царква Святога Крыжа ў Магілёве і сёлы Пячэрск, Цвіркава, Барсукі і Тарасавічы прызначаюцца для рэзідэнцыі праваслаўнага епіскапа». Крыжаўздвіжанская царква разам з пералічанымі сёламі ўпамінаецца толькі адзін раз і ва ўсіх іншых спісах адсутнічае. Хутчэй усяго, пад рэзідэнцыю яе прызначылі завочна, без папярэдняй згоды і праваслаўнай царкве яна не падыходзіла[2].

У 1660 годзе падчас вайны Расіі з Рэччу Паспалітай Крыжаўздвіжанская царква абгарэла[2].

У 1666 годзе кароль Ян II Казімір Ваза праз дэлегата сейма шляхетнага Антонія Якубавіча Галушку дараваў Крыжаўздвіжанскай царкве некаторыя правы. Царкве дазвалялася мець школу для вывучэння розных моў і навук і для павышэння адукацыі мясцовага насельніцтва, а таксама ўстанаўліваліся два кананічныя святы. Адно з іх агульнае для хрысціян Уздвіжання Крыжа Гасподня, а другое праваслаўнае ці рускае ў гонар святых Барыса і Глеба. Гэта першае ўпамінанне аб шанаванні ў Магілёве гэтых праваслаўных святых[2].

Thumb
Барысаглебскія царквы. Д. Струкаў, 1864—1867
Thumb
Барысаглебскія цэрквы (злева) на малюнку даліны Дубравенкі. М. Львоў, пачатак XIX стагоддзя

Таксама вернікам дазвалялася будаваць новую мураваную царкву. Пачынаючы з 1666 года пачалі сустракацца ў дакументах імёны Святых Барыса і Глеба, а з цягам часу побач з Крыжаўздвіжанскай царквой пабудаваны прыдзел, а потым магчыма і асобная царква[2].

Царква Уздвіжання Крыжа Гасподня была пабудавана з жылога мураваннага будынка і такім чынам змяніла сваё першапачатковае месца знаходжання[2]. Паводле іншых звестак, уведзена ў XVII ст. як жылы дом, які ў XIX ст. быў перабудаваны пад царкву[3].

Remove ads

Архітэктура

Першапачаткова — 1-павярховы квадратны ў плане будынак, падзелены сцяной на 2 рознавялікія памяшканні. Меў рысы дэкору, характэрныя XVII ст., так атынкаваныя фасады былі дэкарыраваны раслінным арнаментам, які нагадваў беларускія матывы, фрэскамі на паўднёвай сцяне, шырокі карнізам, які апярэзваў па перыметры будынак. У XIX ст. палавіна ўсходняй сцяны перароблена ў 3-гранную апсіду, да заходняй сцяны прыбудавана 2-ярусная званіца з шатровым дахам і цыбулепадобнай галоўкай, першы ярус яе вырашаны як тамбур, у другім размешчаны званы. На вільчыку ўведзены галоўны драўляны барабан (васьмярык на чацверыку). Перабудова надала будынку рысы барока і псеўдарускага стылю. Інтэр’ер асіметрычны[3].

Remove ads

Зноскі

  1. М. У. Шымукенус. ПРАВАСЛАЎНЫЯ ЦЭРКВЫ ЗАДУБРАВЕНСКАГА ПАСАДА ГОРАДА МАГІЛЁВА Ў ХVІ-ХVІІІ СТАГОДДЗЯХ. // Гісторыя Магілёва: мінулае і сучаснасць : зборнік навуковых прац удзельнікаў ІХ Міжнар. навук. канф., 25-26 чэрвеня 2015 г., г. Магілёў / уклад. А. М. Бацюкоў, І. А. Пушкін. — Магілёў: МДУХ, 2015. — 539 с. ISBN 978-985-6985-35-8.
  2. Г. Лаўрэцкі. Магілёўскія Барысаглебскія цэрквы // Архітэктура Беларусі: Энцыклапедычны даведнік / Беларус. Энцыкл.; Рэкал.: А. А. Воінаў і інш. Мн.: БелЭн, 1993. — 620 с. 10 000 экз. ISBN 5-85700-078-5.

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads