Каплічка (крыніца)

From Wikipedia, the free encyclopedia

Каплічка (крыніца)
Remove ads

Каплічка — крыніца ў горадзе Сянно Віцебскай вобласці. Знаходзіцца на поўдзень ад Сенненскага возера, каля дома № 8 па вуліцы Віцебскай.

Хуткія факты Каплічка, Размяшчэнне ...

Рашэннем Сенненскага райвыканкама № 107 ад 18 лютага 2011 года крыніца набыла статус гідралагічнага помніка прыроды мясцовага значэння.

Апісанне

Раней над крыніцай знаходзілася капліца, якая была знесена ў 1937 годзе. Адсюль і сучасная назва крыніцы «Каплічка».

Вада з крыніцы заўсёды лічылася лекавай. Яшчэ ў 1802 годзе ў горадзе з аглядам вучылішчаў пабываў расійскі мінеролаг і хімік В. М. Севяргін. Ён адзначыў:

" Вада мае серапячоначны (серавадародны пах), пры тым слабіць нізам і палягчае грудзі, калі п’юць яе па дзве шклянкі раніцай "

.

Пад канец 1990-х гадоў мясцовыя ўлады добраўпарадкавалі крыніцу: паставілі жалезабетонныя кольцы, вакол іх узвялі паўкруглы будынак у выглядзе капліцы. Прылеглая тэрыторыя да помніка прыроды — у тратуарнай плітцы. Вада выводзіцца праз трубу.

Мяжа ахоўнай зоны — 42 м па перыметры ад крыніцы. Агульная плошча — 90 м². Забеспячэнне крыніцы ажыццяўляецца з паўднёва-ўсходняга напрамку. Крыніца змяшчае невялікую колькасць серавадароду і селен[1].

Remove ads

Зноскі

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads