Сянно
горад у Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Сянно́[2] (трансліт.: Sianno) — горад у Віцебскай вобласці Беларусі, адміністрацыйны цэнтр Сенненскага раёна, на беразе возера Сянно. За 56 км на паўднёвы захад ад Віцебска, 15 км ад чыгуначнай станцыі Бурбін на лініі Лепель — Орша. Аўтамабільнымі дарогамі злучаны з Багушэўскам, Чашнікамі, Бешанковічамі, Талачыном.
Remove ads
Remove ads
Назва
Назва Сянна не звязана з сенам, як думалі стваральнікі гарадскога герба XVIII ст. у Дэпартаменце Герольдыі, выявіўшы на ім дзе скрыжаваныя касы.
Назва Сянна паходзіць ад аднайменнага возера, на якім паселішча паўстала. Гідронім Сянно балцкага паходжання, ад кораня Sain-[3]. Звязана з літоўскім at-sainus «павольны, неахайны, лянівы»[4]. Далей да аднаго са значэнняў індаеўрапейскага *sei- : si- «слабець; вялы, слабы, лянівы; апускацца, пагружацца» (> «ціхі, спакойны»)[5]. Значэнне азёрнай назвы Сянно можна перадаць як «Спакойнае (возера)».
Remove ads
Гісторыя
Вялікае Княства Літоўскае
Вядомы з XIV ст. як сяло Аболецкай воласці[6], у Кнізе данін Казіміра запісана наданне «на Рши и у Оболцох. Село Сено Милошу Воишвиловичу Василево Бабича, ажъ будеть кому перво не отдано. Довкгирдъ а панъ Кгастовт», якое датуецца згадкай Даўгерда не пазней за пачатак 1443 года. Папярэдні трымальнік -- Васіль Бабіч, ад'ехаў з бацькам і некалькімі братамі ў Маскву ў 1436 годзе, пасля перамогі Жыгімонта Кейстутавіча ў феадальнай вайне 1430-х гадоў.
У Попісе войск 1528 года названы князі Сенненскія. У 1534 годзе маскоўскія войскі пад камандаваннем ваяводы князя Барыса Гарбатага спалілі Сянно. Пасля адміністрацыйнай рэформы 1566 года мястэчка ў Віцебскім павеце Вялікага Княства Літоўскага.
У 1609 годзе Яўстафій Курч, уладальнік Сянна, будуе драўляны касцёл ордэна Францыска Асізскага.
З першай паловы XVII стагоддзя належала Сапегам, з другой паловы XVIII стагоддзя — Агінскім. У 1757 годзе Сянно было прададзена Тышкевічам, якія падарылі яго Серакоўскім.
У складзе Расійскай імперыі
Пасля першага падзелу Рэчы Паспалітай (1772) Сянно ў складзе Расійскай імперыі, горад, цэнтр павета. У 1781 годзе зацверджаны герб горада — на зялёным полі дзве скрыжаваныя залатыя касы (знак багацця сенам). Перайшло ў валоданне Пуслоўскіх.
У 1864 годзе адкрыта прыходскае вучылішча, дзе ў 1865 годзе выкладаў Еўдакім Раманаў, вядомы этнограф і краязнавец.
У 1867 годзе на месцы былой уніяцкай царквы Ільі Прарока ў Сянне пабудаваны каменны праваслаўны Мікалаеўскі сабор.
У канцы XIX стагоддзя Сянно стала ўласнасцю Шабекаў. У 1903 годзе было заснавана Сенненскае жаночае прыходскае вучылішча. Каля 1906 года ў горадзе дзейнічала польскае Таварыства дабрачыннасці і асветы, заснаванае з ініцыятывы Марыі Свяцкай. Займалася адкрыццём сакрэтных польскіх школ у вёсках і мястэчках, а фінансавалі яго мясцовыя ўладальнікі маёнткаў[7].
Міжваенны час
25 сакавіка 1918 года згодна з Трэцяй Устаўной граматай Сянно абвяшчалася часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. З 1 студзеня 1919 года ў адпаведнасці з пастановай І з’езда КП(б) Беларусі Сянно ўвайшло ў склад Савецкай Беларусі.
З 1923 года пазаштатны горад, цэнтр воласці ў Віцебскім павеце. З 1924 года — цэнтр раёна. У гады Вялікай Айчыннай вайны ў 1941 годзе пад Сянно на працягу трох дзён праходзіла адна з буйнейшых танкавых бітваў у сусветнай гісторыі[8].
Сучаснасць
20 кастрычніка 1995 года адміністрацыйныя адзінкі Сенненскі раён і горад Сянно, якія маюць агульны адміністрацыйны цэнтр, аб’яднаны ў адну адміністрацыйную адзінку — Сенненскі раён[9].
Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь № 277 ад 2 чэрвеня 2009 года зацверджаны сцяг горада Сянно і Сенненскага раёна[10].
Remove ads
Насельніцтва
Эканоміка
Прадпрыемствы будаўнічых матэрыялаў, лясной, дрэваапрацоўчай, лёгкай, харчовай прамысловасці. Гасцініца.
Культура і грамадства
Спорт
Музеі
Славутасці

- Касцёл Святой Тройцы (адноўлены ў пачатку XXI стагоддзя)
- Гарадзішча жалезнага веку (побач з горадам)
- Адміністрацыйны будынак (пачатак XIX стагоддзя)
- Свята-Мікалаеўская царква (2003)
- Крыніца «Каплічка»
- Крыніца «Пясчанка»
- Брацкая магіла, ў парку імя 40-годдзя ВЛКСМ —
Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 213Д000735
- Брацкая магіла (1941—1944), ў скверы, вул. К. Маркса —
Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 213Д000736
Страчаная спадчына
- Кляштар францысканцаў (1772).
- Свята-Пакроўская царква (1860).
- Свята-Мікалаеўскі сабор.
- Сенненскі замак (XVI—XVIII стагоддзі).
- Уніяцкай царквы Ільі Прарока.
СМІ
«Голас Сенненшчыны» — раённая газета Сенненскага раёна. Выдаецца 1 мая 1918 года ў Сянне.
Remove ads
Узнагароды
У 2025 годзе да 80-й гадавіны заканчэння Вялікай Айчыннай вайны горад Сянно ўзнагароджаны вымпелам «За мужнасць і стойкасць у гады Вялікай Айчыннай вайны»[21][22].
Вядомыя асобы
- Ян Астроўскі — беларускі скульптар.
- Міхаіл Лявонцьевіч Бельскі (1921—1988) — беларускі графік.
- Генадзь Давыдзька — беларускі акцёр, тэлевядучы.
- Міхаіл Ермашкевіч — беларускі рымска-каталіцкі дзеяч.
- Алесь Жаўрук (1910—1942) — беларускі паэт.
- Кароль Антоні Жэра (1743—?) — жыў доўгі час у Сянно.
- Пётр Анатольевіч Івашка — беларускі біятланіст.
- Ларыса Рыгораўна Кажарская — беларускі акадэмік, прафесар медыцыны.
- Міхаіл Барысавіч Марцінкоўскі (нар. 1922) — беларускі пісьменнік-сатырык.
- Васіль Андрэевіч Масцінскі (1870—1913) — біяхімік[23].
- Дора Захараўна Кроз — беларуская спявачка.
- Аляксандр Францавіч Пятаковіч (1914—1988) — Герой Савецкага Саюза (1945).
- Яўген Рыгоравіч Радкевіч — беларускі пісьменнік.
- Уладзімір Кірылавіч Гоманаў — беларускі мастак-жывапісец.
- Самуіл Захаравіч Слонім (1888—1937) — беларускі эканаміст, спецыяліст у галіне эканамічнай тэорыі.
Remove ads
Гл. таксама
Крыніцы
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads