Крыніцкі сельсавет (Пружанскі раён)
былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Пружанскім раёне Брэсцкай вобласці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Крыні́цкі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Пружанскага раёна Брэсцкай вобласці Беларусі. Адміністрацыйны цэнтр — вёска Крыніца.
Утвораны 12 кастрычніка 1940 года ў складзе Шарашоўскага раёна Брэсцкай вобласці БССР. З 17 снежня 1956 года ў складзе Пружанскага раёна. У 1964 годзе ў склад сельсавета з Шчэрчаўскага сельсавета перададзена вёска Ясень[1]. На 1 студзеня 1974 года ў складзе Крыніцкага сельсавета 12 населеных пунктаў[2]. 26 лютага 2002 года скасаваны, населеныя пункты перададзены ў падпарадкаванне Шарашоўскага пассавета.
Remove ads
Крыніцы
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads