Крыстафер Толкін

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Крыстафер Джон Руэл Толкін (англ.: Christopher John Reuel Tolkien; 21 лістапада 1924, Лідс16 студзеня 2020, Драгіньян) — англійскі і натуралізаваны французскі навуковы рэдактар і пісьменнік, сын пісьменніка і вучонага Джона Р. Р. Толкіна. Пад яго рэдакцыяй былі пасмяротна апублікаваны 24 тамы прац яго бацькі — сярод іх «Сільмарыліян» і 12-томная серыя «Гісторыя Серадзем’я[en]» — што заняло 45 гадоў. Ён таксама з’яўляецца аўтарам арыгінальных картаў для фэнтэзійнага рамана свайго бацькі «Валадар Пярсцёнкаў».

Хуткія факты Крыстафер Толкін, Асабістыя звесткі ...

Акрамя няскончаных прац бацькі, Крыстафер адрэдагаваў тры казкі Джэфры Чосера (сумесна з Нэвілам Когхілам[en]) і пераклад «Сэра Гавейна і Зялёнага рыцара[en]», выкананы яго бацькам. Навукоўцы адзначаюць, што Крыстафер Толкін выкарыстаў свае філалагічныя навыкі, прадэманстраваныя пры рэдагаванні сярэднявечных твораў, каб даследаваць, звесці, адрэдагаваць і пракаментаваць творы свайго бацькі пра Серадзем’е такім чынам, нібыта гэта рэальныя легенды. У выніку ён адначасова абрамляе працы свайго бацькі і ўстаўляе сябе ў якасці апавядальніка. Таксама навукоўцы адзначаюць, што ўнёсак Крыстафера ў «Сільмарыліян», такі як запаўненне сюжэтных прабелаў і складанне тэксту ва ўласным літаратурным стылі, робяць яго не толькі рэдактарам гэтай кнігі, але і суаўтарам.

Remove ads

Крыніцы

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads