Крысціна Дацкая (каралева Швецыі)
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Крысціна Б’ёрнсдоцір Дацкая (дацк.: Kirstine Björnsdatter, шведск.: Kristina Björnsdotter) — каралева-кансорт Швецыі, жонка Эрыка IX Святога і маці караля Кнута I Эрыксана.
Remove ads
Біяграфія
Згодна «Сазе пра нашчадкаў Кнута» Крысціна была дачкой Б’ёрна Харальдсена Жалезнабокага і яго жонкі, шведскай прынцэсы Кацярыны Інгесдотэр, дачкі караля Швецыі Інгэ I. Яна засталася сіратой ў 1134 годзе, калі яе бацька прынц Б’ёрн быў забіты па загадзе свайго дзядзькі, караля Даніі Эрыка II[3].
У 1149 або 1150 годзе Крысціна выйшла замуж за свайго стрыечнага брата Эрыка IX, у той час прэтэндэнта на трон ад Упланда. Праз шэсць гадоў яе муж стаў каралём Швецыі; яна была каралевай Швецыі на працягу чатырох гадоў, з 1156 па 1160 год[4]. Іх дзецьмі былі:
- Кнут Эрыксан, кароль Швецыі (1167—1196)
- Філіп Эрыксан
- Катарына Эрыксдотэр, жонка Нільса Блэйка
- Маргарыта Эрыксдотэр, жонка нарвежскага караля Сверыра Сігурдсана
Каралева Крысціна засталася ў гісторыі дзякуючы яе канфлікту з Варнхемскім манастыром. У яе была спрэчка з манахамі па пытанні ўласнасці на зямлю, на якой стаяў манастыр, паколькі яна лічыла яе сваёй спадчынай ад сваёй сваячкі лэдзі Сігрыд. Сцвярджаецца, што яна пераследвала манахаў: сага абвінавачвае яе ў тым, што яна адправіла ў манастыр жанчын, каб тыя танцавалі аголенымі перад манахамі[5]. Гэта вымусіла манахаў пакінуць краіну і шукаць прытулку ў Даніі, дзе ў 1158 годзе яны заснавалі абацтва Уіцкло. З-за гэтага канфлікту Папа Рымскім разглядаў магчымасць адлучэння яе ад царквы.
Каралева Крысціна заўдавела пасля забойства караля каля сабора ва Упсале ў 1160 годзе. Паводле легенды, яна бегла са сваім сынам і паслядоўнікамі, забраўшы каранаваную галаву свайго мужа. Лічыцца, што наступныя гады яна правяла ў Даніі.
У 1167 годзе яе сын быў прызначаны каралём Кнутам I. Як мяркуецца ўдава каралева Крысціна памерла ў пачатку яго праўлення прыкладна ў 1170 годзе, аднак ні дата яе нараджэння, ні смерці дакладна не вызначаны.
Remove ads
Продкі
Зноскі
- (unspecified title) Праверана 7 жніўня 2020.
- Lundy D. R. The Peerage
- Christer Öhman (Swedish): Helgon, bönder och krigare. Berättelser ur den svenska historien (Saints, farmers and warriors. Stories from the history of Sweden)
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads