Рыкса Баляславаўна
каралева-кансорт шведская From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Рыкса Баляславаўна, або Рыхеза (польск.: Ryksa Bolesławówna, шведск.: Rikissa Boleslavsdotter av Polen; 1116 — пасля 25 снежня 1155) — каралева шведская.
Remove ads
Біяграфія
Дачка польскага князя Баляслава Крывавустага і Саламеі фон Берг-Шэлклінген.
У 1127—1129 гадах выдана замуж за Магнуса Моцнага, сына дацкага караля Нільса. Магнус прэтэндаваў на каралеўскі сталец Швецыі, хоць быў абраны толькі гётамі і яго ўлада распаўсюджвалася толькі на Вестэргёталанд. Шлюб быў заключаны як саюз Даніі і Польшчы для барацьбы з вендамі — саюзнікамі Кнуда Лаварда[5].
Забойства Кнуда Лаварда стала прычынай грамадзянскай вайны ў Даніі, у якой прыхільнікі караля пацярпелі паразу. Пасля гібелі Магнуса ў бітве каля бухты Фоцевік, Рыкса разам з сынам Кнудам імаверна вярнулася ў Польшчу, дзе ў 1135/1136 годзе выйшла замуж за Валадара Глебавіча з роду Ізяславічаў Полацкіх, будучага князя менскага (1151—1159, 1165—1167)[6]. Такім чынам сфармаваўся саюз Баляслава III з полацкімі князямі супраць Эрыка II і спадчыннікаў Уладзіміра Манамаха (у прыватнасці, наўгародскага князя Усевалада Мсціславіча). Адной з мэт новага альянсу была падтрымка дамаганняў сына Рыксы і Магнуса на каралеўскі сталец Даніі. Аднак пасля выгнання Усевалада з Ноўгарада (1136), смерці Эрыка II (1137) і Баляслава III (1138) саюз распаўся, неўзабаве распаўся і шлюб[5].
Пасля адрачэння Эрыка III у 1146/1147 годзе, Кнуда абралі каралём у Ютландыі. У канцы 1140-х гадоў Рыкса развялася з Валадаром, яе наступны шлюб (пасля 1143 года, імаверна ў 1147/1148 годзе) з аўдавелым каралём Швецыі Сверкерам, магчыма, звязаны са стварэннем кааліцыі якраз для падтрымкі Кнуда.
Дачка Рыксы і Валадара Сафія пазней была выдана замуж за сына Кнуда Лаварда, дацкага караля Вальдэмара[7].
Памерла Рыкса пасля 25 снежня 1155, напэўна, у Кракаве.
Remove ads
Зноскі
- Richeza of Poland, Queen of Sweden // https://pantheon.world/profile/person/Richeza_of_Poland,_Queen_of_Sweden Праверана 9 кастрычніка 2017.
- (unspecified title) Праверана 7 жніўня 2020.
- (unspecified title) Праверана 4 мая 2021.
- Володарь Глебович(недаступная спасылка). web.archive.org (11 сакавіка 2007). Архівавана з першакрыніцы 11 сакавіка 2007. Праверана 1 верасня 2023.
- Джаксон Т. Н.. О скандинавских браках Ярослава Мудрого и его потомков(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 4 мая 2021. Праверана 27 верасня 2006.
Remove ads
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads