Крысцінэ Нёстлінгер
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Крысцінэ Нёстлінгер (ням.: Christine Nöstlinger, нар. 13 кастрычніка 1936, Вена, Аўстрыя — 28 чэрвеня 2018[9]) — аўстрыйская дзіцячая пісьменніца-празаік , мастак. Аўтар больш за ста кніг для дзяцей і падлеткаў, а таксама кніг па кулінарыі.
Remove ads
Біяграфія
Вучылася ў Венскай Акадэміі мастацтваў. У маладосці ілюстравала кнігі для дарослых. Сваю першую кнігу «Агніста-рудая Фрэдэрыка» Крысцінэ Нёстлінгер сачыніла ў 1968 годзе і сама яе ілюстравала. Кніга выйшла ў 1970 годзе і была адзначана літаратурнай прэміяй Фрыдрыха Бедэкера.
Крысцінэ Нёстлінгер замужам за журналістам, у яе дзве дачкі.
Узнагароды
- Прэмія імя Ханса Крысціяна Андэрсена (1984)
- Аўстрыйская дзяржаўная прэмія па еўрапейскай літаратуры
- Нямецкая прэмія ў галіне дзіцячай літаратуры
- Прэмія горада Цюрыха за лепшую дзіцячую кнігу
- Прэмія за лепшую перакладную кнігу, выдадзеную ў Вялікабрытаніі
- Прэмія памяці Астрыд Ліндгрэн (2003)
Беларускія пераклады
- Нёстлінгер, Крысцінэ. Карл з тэлевізара: З дзённікавых запісаў Антона М., знойдзеных падчас вобыску ў кватэры Ганны М. у Клянфрасдорфе : пер. з ням. / Крысцінэ Нёстлінгер // Маладосць. — 2016. — № 10. — С. 98-116. — пер. А. Арашонак.
Зноскі
- Person Profile // Internet Movie Database — 1990. Праверана 13 кастрычніка 2015.
- Blumesberger S. Nöstlinger, Christine // Handbuch der österreichischen Kinder- und Jugendbuchautorinnen — 2014. — Т. 2. — S. 818–828. — ISBN 978-3-205-78552-1
- Gadzinski A. Christine Nöstlinger // KALLIOPE Austria: Frauen in Gesellschaft, Kultur und Wissenschaft — Wien: Bundesministerium für Europa, Integration und Äußeres, 2015. — S. 124. — ISBN 978-3-9503655-5-9
Remove ads
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads