Арцём Яўгенавіч Арашонак

беларускі пісьменнік From Wikipedia, the free encyclopedia

Арцём Яўгенавіч Арашонак
Remove ads

Арцём Яўгенавіч Арашонак (27 ліпеня 1981, Віцебск) — беларускі пісьменнік, перакладчык.

Thumb
Вокладка кнігі А. Арашонка «Суткі без цябе».
Хуткія факты Арцём Яўгенавіч Арашонак, Асабістыя звесткі ...

Член Саюза беларускіх пісьменнікаў2007). Фіналіст літаратурнага конкурса імя Наталлі Арсенневай (2003) Беларускага ПЭН-цэнтра.

Remove ads

Біяграфія

Скончыў у 2004 г. Віцебскі дзяржаўны ўніверсітэт імя П.М.Машэрава па спецыяльнасці «нямецкая і англійская мовы». Вучыўся ў беларускага перакладчыка Уладзіміра Папковіча. У друку дэбютаваў у 1999 з вершамі. Аўтар кніг «Сэнр'ю»[1] (сэнр'ю, танка, кароткая проза, 2007) і «Суткі без цябе»[2] (проза, 2008).

Мае публікацыі ў рэспубліканскіх выданнях («Наша ніва», «Літаратура і мастацтва», «Дзеяслоў», «ARCHE» і інш.), альманаху «Дзвіна», «Шагаловском международном ежегоднике». Адзін з аўтараў калектыўнага зборніку «12+1»[3], зборніку мужчынскіх апавяданняў «Паветраны шар»[4]. Адзін са 198 перакладчыкаў, што прымалі ўдзел у стварэнні фундаментальнай анталогіі беларускага перакладу «Галасы з-за небакраю»[5].

Аўтар перакладу на беларускую мову кнігі Германа Гесэ «Сідхартха»[6] (2007). Пераклаў на беларускую мову паасобныя творы Эрыха Фрыда, Эрыха Марыя Рэмарка, Генрыха Бёля, Крысцінэ Нёстлінгер, Імы фон Бадмерсгоф, Рамоны Лінке, Ханса Крупы і іншых. Пераклаў у суаўтарстве на беларускую мову вершы Генадзя Айгі[7].

Творы А. Арашонка перакладзены на англійскую, польскую і рускую мовы.

Remove ads

Зноскі

  1. Арашонак А. Сэнр'ю: сэнр'ю, танка, кароткая проза / Арцём Арашонак. — Мінск: І. П. Логвінаў, 2007. — 132 с.: іл. ISBN 978-985-6800-63-7
  2. Арашонак А. Суткі без цябе: проза / Арцём Арашонак. — Мінск: І. П. Логвінаў, 2008. — 108 с. ISBN 978-985-6901-18-1
  3. 12+1. Конкурс маладых літаратараў імя Наталлі Арсенневай. — Мінск: Лігвінаў, 2004. — 120 с. ISBN 985-6701-42-2
  4. Паветраны шар: беларускае мужчынскае апавяданьне / Вільня: Інстытут беларусістыкі, 2007. — 334 с. — (Кнігарня «Наша Ніва»). ISBN 978-955-437-20-8
  5. Галасы з-за небакраю: Анталогія паэзіі свету ў беларускіх перакладах ХХ ст. / Скл. М. Скобла; Уст. арт. Е. Лявонавай; Навук. рэд. Л. Баршчэўскі. — Мінск: Лімарыус, 2008. — 896 с. + [24] с.: іл. ISBN 978-985-6740-83-4
  6. Гесэ, Г. Сідхартха / Герман Гесэ; пер. з ням. мовы. А. Арашонак. — Мінск: І. П. Логвінаў, 2007. — 100 с. ISBN 978-985-6800-36-1
  7. Айгі, Генадзь. Паклон — Спеву: сто варыяцыяў на тэмы народных спеваў Паволжа // № 10 — 2009 (85). С. 34—55. Пераклалі з рускай Дзмітрый Дзмітрыеў і Арцём Арашонак
Remove ads

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads