Крысціян Блінкенберг
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Крысціян Сорэнсен Блінкенберг (дацк.: Christian Sørensen Blinkenberg; 15 лютага 1863, Рыбэ — 25 студзеня 1948, Капенгаген, Данія) — куратар Нацыянальнага музея Даніі і археолаг, які разам з Карлам Фрэдэрыкам Кінчам знайшоў Ліндскую храмавую хроніку ў пачатку XX ст. Апублікаваў яе ў 1912 годзе.
Remove ads
Біяграфія
Нарадзіўся ў 1863 г. ў Даніі, у горадзе Рыбэ. 6 красавіка 1894 года ажаніўся з Эмай Генрыэтай. У 1899—1901 здзейсніў вялікую вучэбную паездку ў Грэцыю, Італію і Францыю.
У перыяд 1900—1914 кіраваў раскопкамі ў Ліндасе на востраве Родас, і ў 1904 годзе знайшоў храмавую хроніку ад 99 г. да н. э. Ля падножжа Ліндаса ёсць дошка ў гонар Крысціяна Блінкенберга і Карла Фрэдэрыка Кінча.
У 1911 годзе К. Блінкенберг стаў прафесарам класічнай археалогіі. Часткі Ліндскай храмавай хронікі цяпер знаходзяцца ў Нацыянальным музеі ў Капенгагене.
Remove ads
Зноскі
- Dansk Biografisk Lexikon Праверана 31 кастрычніка 2023.
- Národní autority České republiky Праверана 7 лістапада 2022.
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads