Хрысціян Пётр Айгнер

From Wikipedia, the free encyclopedia

Хрысціян Пётр Айгнер
Remove ads

Хрысціян Пётр Айгнер (польск.: Chrystian Piotr Aigner; 1756, Пулавы, Рэч Паспалітая — 9 лютага 1841, Фларэнцыя, Вялікае герцагства Тасканскае) — польскі архітэктар эпохі класіцызму.

Хуткія факты Хрысціян Пётр Айгнер, Дата нараджэння ...
Remove ads

Біяграфія

Вучыўся архітэктуры ў Італіі.

З 1817 — прафесар аддзялення прыгожых мастацтваў Варшаўскага ўніверсітэта. Да ад’езду на пастаяннае жыхарства ў Італію ў 1827, актыўна працаваў у Варшаве і Кракаве. Паводле яго праектаў у польскай сталіцы створаны цэлы шэраг будынкаў у стылі класіцызму.

Пабудаваў касцёл Святога Аляксандра (1818—1825) у Варшаве, павільёны парку і касцёл у сядзібе Пулавы. Перабудаваў палац Радзівілаў (палац намесніка; 1818—1819).

Распрацаваў тыпавыя праекты жылых, грамадскіх і прамысловых будынкаў, якія атрымалі ў Польшчы шырокае прымяненне. Праектаваў збудаваны ў 1808 у Калішы легіёнам генерала Заёнчака помнік Напалеону I і помнік Каперніку (1810).

Аўтар тэарэтычных прац, у тым ліку «Разважанні аб старажытных і славянскіх святынях».

Падтрымаў паўстанне Касцюшкі ў 1794 годзе. Напісаў кароткае кіраўніцтва пра баявыя косы  (укр.) і пікі, у якім выклаў тэорыю і метады выкарыстання іх касінерамі на палях бітваў.

У Царстве Польскім быў узнагароджаны ордэнам Святога Станіслава 3-й ступені.

Remove ads

Зноскі

1. Chrystian Piotr Aigner

2. European Theatre ArchitectureArts and Theatre Institute. Праверана 6 лютага 2020.

3. http://tnk.krakow.pl/czlonkowie/aigner-chrystian-piotr/ Праверана 30 жніўня 2022.
4. Deutsche Nationalbibliothek Record #133213919 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 27 красавіка 2014.

Remove ads

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads