Крытышынскі сельсавет

былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Іванаўскім раёне Брэсцкай вобласці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Крыты́шынскі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Іванаўскага раёна Брэсцкай вобласці Беларусі. Цэнтр — аграгарадок (да 2010 года вёска) Крытышын.

Хуткія факты Крытышынскі сельсавет, Краіна ...

Утвораны 12 кастрычніка 1940 года ў складзе Іванаўскага раёна Пінскай вобласці. З 8 студзеня 1954 года ў складзе Брэсцкай вобласці. З 25 снежня 1962 года па 6 студзеня 1965 года ў складзе Драгічынскага раёна. На 1 студзеня 1974 года ў складзе Крытышынскага сельсавета было 8 населеных пунктаў[1]. 26 чэрвеня 2013 года сельсавет скасаваны, тэрыторыя далучана да Рудскага сельсавета[2].

Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 1421 чалавек[3], з іх 95,6 % — беларусы[4].

На момант скасавання ў сельсавет уваходзілі 8 населеных пунктаў: Башня, Гнеўчыцы, Загута, Заруддзе, Крытышын, Маразы, Рагадашч, Радаўня.

Remove ads

Крыніцы

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads