Крыштальны анёлак
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
«Крыштальны анёлак» — прыз, вышэйшая ўзнагарода Беларускага саюза тэатральных дзеячаў. Заснаваны ў 2004 годзе і прысуджаецца толькі ў галіне лялечнага тэатральнага мастацтва.
Прызам узнагароджваюцца акцёры, рэжысёры, драматургі, мастакі, тэатразнаўцы, спонсары і мецэнаты, іншыя дзеячы тэатральнага мастацтва Беларусі, чыя шматгадовая арганізацыйная, творчая ці мецэнацкая дзейнасць значна паўплывала на станаўленне, развіццё і аўтарытэт беларускага тэатра лялек і чыё імя карыстаецца любоўю і павагай сярод дзеячаў лялечнага мастацтва і гледачоў.
Прыз «Крыштальны анёлак» уяўляе сабой выяву анёла, зробленную з крышталю па індывідуальным заказе. Прысуджаецца, як правіла, штогод у адным экземпляры. Разам з прызам уручаюцца дыплом і грашовая прэмія. Атрымаць прыз можна толькі адзін раз.
Прапановы па кандыдатурах на атрыманне прыза прымаюцца ад калектываў тэатраў лялек Беларусі, студый, асацыяцый, тэатральных клубаў, а таксама ад членаў Беларускага саюза тэатральных дзеячаў. Рашэнне аб узнагароджванні прызам прымае Рада Беларускага саюза тэатральных дзеячаў шляхам тайнага галасавання.
Уручаецца прыз, як правіла, на святкаванні Міжнароднага дня тэатра — 27 сакавіка.
Remove ads
Уладальнікі прыза
- 2004 — Уладзіслаў Уласаў;
- 2005 — Юрась Франкоў;
- 2006 — Валянцін Пражэева;
- 2007 — Алег Жугжда;
- 2008 — Аляксандр Васько;
- 2009 — Мікалай Сцешыц;
- 2010 — Ларыса Мікуліч;
- 2011 — Уладзімір Грамовіч;
- 2012 — Аліна Фаміна;
- 2013 — Аляксандр Маханькоў;
- 2014 — Аляксандр Казакоў;
- 2015 — Святлана Баброўская;
- 2017 — Алег Рыхтар.
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads