Крыштоф Патоцкі
(пам. 1675) падчашы вялікі літоўскі From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Крыштоф Патоцкі (каля 1600 — верасень або кастрычнік 1675) — дзяржаўны дзеяч Вялікага Княства Літоўскага.
Паходзіў з роду Патоцкіх, прадстаўнікі якога займалі пасады ў асноўным у Польскім каралеўстве. Сын Андрэя Патоцкага, камянецкага кашталяна.
Праз шлюб з Аленай Валовіч набыў мястэчка Сідра ў Гарадзенскім павеце, мястэчкі Галоўчын, Новы Быхаў, сяло Тайманаў у Аршанскім павеце; меў вёску Здзітавец у Берасцейскім ваяводстве. У другім шлюбе жанаты з Альжбетай Раецкай (удава Аляксандра Халецкага і Гедэона Міхала Трызны).
Займаў дзяржаўныя пасады ў Вялікім Княстве Літоўскім: чашнік у 1645—1646, падстолі ў 1646—1653, стольнік у 1653—1658, крайчы ў 1658—1661, падчашы з 1661, маршалак Трыбунала ВКЛ у 1662 і 1673. Выбіраўся паслом на соймы.
Удзельнічаў у вайне з украінскімі казакамі, у Лоеўскай бітве 1649, у вайне з Расіяй 1654—1667 (кампаніі 1654—1655). Быў звязаны з Багуславам і Янушам Радзівіламі, але не падпісаў Кейданскі дагавор 1655. Вызнаваў кальвінізм.
Remove ads
Зноскі
- Krzysztof Potocki // MAK
- Senatorowie i dygnitarze Wielkiego Księstwa Litewskiego 1386—1795 / пад рэд. J. Wolff — Kraków: 1885. — С. 292.
- Рыбчонак С. Паходжанне і радавод Валовічаў XV — пачатку XVII ст. // Unus pro omnibus: Валовічы ў гісторыі Вялікага княства Літоўскага XV—XVIII стст. / пад рэд. А. М. Янушкевіч — Мн.: 2014. — С. 84. — 508 с. — ISBN 978-985-7085-36-1
- Kniaziowie litewsko-ruscy od końca czternastego wieku / пад рэд. J. Wolff — Warszawa: 1895. — С. 125–126.
Remove ads
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads