Тайманава
вёска ў Быхаўскім раёне Магілёўскай вобласці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Та́йманава[2] (трансліт.: Tajmanava, руск.: Таймоново) — вёска ў Беларусі, у Быхаўскім раёне Магілёўскай вобласці. Уваходзіць у склад Навабыхаўскага сельсавета.
Remove ads
Геаграфія
Знаходзіцца на правым беразе ракі Дняпро, на аўтадарозе Р97 Быхаў—Рагачоў, за 12 кіламетраў на поўдзень ад горада Быхаў і чыгуначнай станцыі Быхаў, за 56 кіламетраў ад Магілёва[3].
Гісторыя
У 1913 г. дзейнічала царкоўна-прыходская школа[4].
У 1924—1954 гадах цэнтр Тайманаўскага сельсавета. Да 11 красавіка 1960 года вёска ўваходзіла ў склад Лудчыцкага сельсавета[5].
Перад Вялікай Айчыннай вайной у вёсцы жыло 531 чалавек у 111 дварах[6].
Падчас Вялікай Айчыннай вайны ў лютым 1944 года гітлераўцамі было спалена 111 двароў[6].
Насельніцтва
- 538 жыхароў, 212 двароў (2002)[3]
Інфраструктура
- Базавая школа-сад
- Дом культуры
- Бібліятэка
- Аддзяленне сувязі
Памятныя мясціны
- Помнік землякам, якія загінулі ў Вялікую Айчынную вайну[3].

Каля вёскі комплекс археалагічных помнікаў Тайманава:
- Гарадзішча перыяду ранняга жалезнага веку, за 0,2 км на поўнач ад вёскі —
Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 513В000305
- Курганны могільнік перыяду ранняга сярэднявечча (X—XIII стагоддзi), на паўночнай ускраіне вёскі —
Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 513В000306
- Курганны могільнік-1 і курганны могільнік-2 перыяду ранняга сярэднявечча (X—XIII стагоддзi), на паўночнай ускраіне вёскі —
Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 513В000307
- Курганны могільнік перыяду ранняга сярэднявечча (X—XIII стагоддзi), каля могілак —
Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 513В000308
- Збудаванне для абпалу вугалю, на ўсходняй ускраіне вёскі —
Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 513В000309
Remove ads
Зноскі
- Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Магілёўская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2007. — 406 с. — ISBN 978-985-458-159-0. (DJVU). Сустракаецца таксама варыянт Та́йменава
- РГИА, ф. 803, оп. 16, д. 1018
- Рашэнне выканкома Магілёўскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 11 красавіка 1960 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1960, № 10.
Remove ads
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads