Крэмній

хімічны элемент From Wikipedia, the free encyclopedia

Крэмній
Remove ads

Крэмній (лац.: Silicium) Siхімічны элемент IV групы перыядычнай сістэмы; атамны нумар 14. Адносіцца да неметалаў. Атамная маса 28,0855.

Thumb

Уяўляе сабой цёмна-шэрае крышталічнае рэчыва з металічным бляскам. Крышталічная рашотка падобная да алмазу. Існуе таксама аморфны крэмній карычневага колеру. Шчыльнасць 2328 кг/м³, тэмпература плаўлення 1415 °C, тэмпература кіпення 3250 °C, цеплаёмістасць 20,1 Дж/мольК[1]. Празрысты для выпраменьвання з даўжынёй хвалі 1—9 мкм. Цвёрдасць па шкале Моаса крышталічнага крэмнію складае 7 адзінак.

Крэмній з'яўляецца тыповым паўправадніком. Пры хатняй тэмпературы хімічна мала актыўны.

Remove ads

Прыродныя крыніцы

Па распаўсюджанасці ў зямной кары — другі пасля кіслароду элемент. Прыродны крэмній складаецца з трох стабільных ізатопаў 28Si (92,23 %), 29Si (4,67 %), 30Si (3,1 %)[1].

Аксід крэмнію SiO2 (пясок, крэмень) — самае распаўсюджанае хімічнае злучэнне на Зямлі.

Выкарыстанне

Крэмній з'яўляецца адным з галоўных рэчываў мікраэлектронікі (крэмніевыя фотаэлементы, падложкі, паўправаднікі і інш.). Адмыслова чысты крэмній, легіраваны спецыяльнымі дабаўкамі, выкарыстоўваецца для вырабу транзістараў, дыёдаў, тырыстараў, паўправадніковых лазераў, інтэгральных мікрасхем і іншых паўправадніковых прылад.
Монакрышталі SiO2 выкарыстоўваюцца ў радыётэхніцы і аптычным прыборабудаванні, інфрачырвонай оптыцы.

Крэмній выкарыстоўваецца пры вырабе гарачаўстойлівых дэталей ракетнай тэхнікі, лабараторнага посуду, дадаецца ў сталь і чыгун для паляпшэння механічных уласцівасцей, павышэння ўстойлівасці да дзеяння кіслот.

Крэмнійарганічныя злучэнні ўваходзяць у склад змазачных матэрыялаў, спецыяльных відаў гумы і інш. Крэмневадароды (сіланы) ужываюць ў арганічным сінтэзе, напрыклад у вытворчасці крэмнійарганічных палімераў[2].

Remove ads

Зноскі

  1. Физическая энциклопедия. Т. 2. Добротность — Магнитооптика / Гл. ред. А. М. Прохоров. М.: Советская энциклопедия, 1990. — Т. 2. — С. 489—490. — 702 с. 100 000 экз. ISBN 5-85270-061-4. (руск.)
  2. Хімічны слоўнік навучэнца: Дапам. для вучняў / Б. Н. Качаргін, В. М. Макаррэўскі, Л. Я. Гарнастаева, В. С. Аранская. Мн.: Народная асвета, 2003. — С. 213. — 287 с. 1 000 экз. ISBN 985-12-0621-8.

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads