Крэпасць Кумбхалгарх
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Кумбхалгарх (хіндзі: कुम्भलगढ़ दुर्ग) — фартыфікацыйна-палацавае збудаванне на поўдні індыйскага штата Раджастхан. Разам з іншымі крэпасцямі Раджастхана ўключана ў спіс сусветнай спадчыны ЮНЕСКА.
Пабудаваны ў XV ст. раджпуцкім раджам Махаранам Ранам Кумбхам у горнай лясістай мясцовасці. З’яўляўся ваенным і адміністрацыйным цэнтрам. Кумбхалгарх вядомы сваімі магутнымі мурамі, якія цягнуцца ў даўжыню на 36 км. Шырыня муроў дазваляе паставіць разам 8 коней. Комплекс уключае палац манарха, а таксама 360 індуісцкіх храмаў.
Remove ads
Зноскі
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads