Ксандэр Берклі
амерыканскі акцёр From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Аляксандр (Ксандэр) Харпер Берклі (англ.: Alexander «Xander» Harper Berkeley; нар. 16 снежня 1955, Бруклін, штат Нью-Ёрк) — амерыканскі акцёр. Найбольш вядомы па ролі Джорджа Мэйсана ў серыяле «24», а таксама па ролі Персі ў серыяле «Мікіта».
Remove ads
Біяграфія
Ксандэр Берклі нарадзіўся 16 снежня 1955 года ў Брукліне, штат Нью-Ёрк, але пражыў большую частку свайго жыцця ў Нью-Джэрсі. Ён вучыўся ў Гэмпшырскім каледжы, а таксама працаваў у пяці тэатрах філіяла каледжу, пры падтрымцы Каледжа Сміта, Каледжа Маўнт Холіёк, Каледж Эмхёрста, і ўніверсітэта штата Масачусетс. Берклі працаваў у рэгіянальных і рэпертуарных тэатрах, пасля выступлення ў Брадвейскім тэатры, жывучы пры гэтым у Нью-Ёрку.
Пачаў здымацца ў кіно ў 1981 годзе. З тых часоў сыграў больш за ў 240 фільмах і серыялах. Агучыў персанажаў шэрагу мультсерыялаў.
У 2003 годзе быў намінаваны на прэмію Гільдыі кінаакцёраў ЗША ў катэгорыі «Найлепшы акцёрскі склад у драматычным серыяле» за ролю ў серыяле «24».
З 2016 па 2018 год здымаўся ў серыяле «Хадзячыя мерцвякі».
Берклі жанаты з актрысай Сарай Кларк. У гэтым шлюбе нарадзіліся дзве дачкі: Олвін Харпер (23 верасня 2006 года) і Роўан (сакавік 2010 года).
Remove ads
Фільмаграфія
- (1986) «Сід і Нэнсі» — Боўэры Снакс
Зноскі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads