Хадзячыя мерцвякі (тэлесерыял)

амерыканскі постапакаліптычны тэлесерыял From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

«Хадзячыя мерцвякі» (англ.: The Walking Dead) — амерыканскі постапакаліптычны тэлесерыял, распрацаваны Фрэнкам Дарабонтам і заснаваны на аднайменнай серыі коміксаў.

Хуткія факты Хадзячыя мерцвякі, Жанр ...

Прэм’ера адбылася 31 кастрычніка 2010 года на кабельным тэлевізійным канале AMC.

«Хадзячыя мерцвякі» сталі вядомыя як флагманскі серыял AMC[6][7]. Пачынаючы з трэцяга сезона, серыял прыцягнуў найбольшую колькасць гледачоў ва ўзросце ад 18 да 49 гадоў сярод усіх кабельных або эфірных тэлесерыялаў. Серыял быў станоўча прыняты крытыкамі[8]. Ён быў намінаваны на некалькі ўзнагарод, у тым ліку прэмію «Залаты глобус» за найлепшы тэлесерыял — драма і прэмію Гільдыі сцэнарыстаў Амерыкі за новы серыял[9][10]. Аўдыторыя шоу знізілася на працягу наступных сезонаў.

Remove ads

Сюжэт

Памочнік шэрыфа Рык Граймс атрымоўвае цяжкае кулявое раненне ў перастрэлцы з бандытамі. Апрытомнеўшы ў шпіталі, ён заўважае, што ўвесь медычны персанал адсутнічае, а ў самім будынку поўная разруха. Паступова ён усведамляе, што адбылася трагедыя, якая звязана з жывымі мерцвякамі. Ён спрабуе адшукаць сваю жонку й сына, якія, відаць, здолелі выратавацца. На працягу серыяла ён сустракаецца з іншымі людзьмі й, дзякуючы сваім лідарскім здольнасцям, узначальвае групоўку людзей.

Remove ads

Зноскі

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads