Шчыпцы

From Wikipedia, the free encyclopedia

Шчыпцы
Remove ads

Шчыпцы ў шырокім сэнсе, абцугі (слясарная справа, тэхніка), радзей клешчы (кавальскія) — агульная назва сталярных, слясарна-мантажных, цырульных прылад у выглядзе дзвюх рассоўных на шарніры плоскіх або паўкруглых канцавін (губы, шчокі) з дзяржальнамі, якія выкарыстоўваюцца для сціскання, схоплівання, вышморгвання (да прыкладу, вышморгванне або выцягванне цвікоў, дроту; гарачая завіўка валасоў; вышчыпванне валасоў на бровах).

Thumb
Абцугі
Thumb
Кулінарныя шчыпцы
Remove ads

Гісторыя

Thumb
Сярэднявечныя абцугі, знойдзеныя ў Гамбургу-Харбургу (XV—XVI стст.

Кавальскія абцугі вядомыя з жалезнага веку: вялікія двухручныя (даўжыня 24—55 см) і малыя (даўжыня 15—25 см). Абцугі ранняга сярэдневякоўя на тэрыторыі Беларусі знойдзены пры археалагічных раскопках у Полацку, Мінску, Навагрудку, позняга — у Друі, Крычаве, Мазыры і іншых гарадах[1].

Варыянты шчыпцоў

  • Вастрагубцы — асабліва завужаныя да канцоў шчыпцы для кропкавага захопу дроту, металічнай жылы, прутка, цвікоў, кавалкаў металу.
  • Татуіровачныя абцугі — шчыпцы для пазначэння сельскагаспадарчых жывёл.
  • Кулінарныя шчыпцы — для захопу, сервіроўкі і падачы кулінарных вырабаў.
  • Кухонныя — для выкарыстання пры падрыхтоўцы розных страў (да прыкладу, для колкі арэхаў).
  • Касметычныя шчыпцы — для розных мэтаў, да прыкладу, завіўкі веек.
  • Абцужкі — цырульны інструмент, які выкарыстоўваецца для ўкладкі і завіўкі валасоў.
Remove ads

Гл. таксама

Зноскі

  1. Гурын, М. Ф. Абцугі // Археалогія Беларусі: энцыклапедыя. У 2 т. / [склад. Ю. У. Каласоўскі; рэдкалегія: Т. У. Бялова (гал. рэд.) і інш.]. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя імя П. Броўкі, 2009. — Т. 1: А―К. — С. 15. — 496 с. ISBN 978-985-11-0354-2.

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads