Кузня з Клочкава

From Wikipedia, the free encyclopedia

Кузня з Клочкаваmap
Remove ads

Кузня пачатку XX стагоддзя з в. Клочкава Маладзечанскага раёна Мінскай вобласці. Перанесена ў Беларускі дзяржаўны музей народнай архітэктуры і побыту ў в. Азярцо[1], дзе прадстаўлена ў экспазіцыі «Цэнтральная Беларусь».

Хуткія факты Кузня з вёскі Клочкава, Краіна ...
Remove ads

Гісторыя

Thumb
План кузні

Пабудавана ў 1919 годзе Вялем Уладзімірам Антонавічам. Уладзімір Вяль нарадзіўся ў сям'і, дзе было шасцёра дзяцей. Зямлі на ўсіх не хапала, і бацька вырашыў навучаць сваіх малодшых сыноў рамяству. З 14 год Уладзімір Вяль вучыўся кавальству ў г. Смаргоні. У 1919 годзе на сямейнай радзе было вырашана пабудаваць сваю кузню. Яе паставілі каля дарогі на ўскрайку вёскі на спецыяльна выкупленым невялікім зямельным участку. Абсталяванне і інструменты набылі ў знаёмага каваля, мех і горан каваль зрабіў сам. Уладзімір Вяль працаваў на заказ, абслугоўваў вырабамі сваю і суседнія вёскі[2].

Remove ads

Архітэктура

Thumb
Кузня ззаду
Thumb
На заднім плане мех і горан, на пярэднім - дубовая калода з кавадлам

Кузня ўяўляе сабой невялікую зрубную пабудову, накрытую двухсхільнай цёсавай страхой з вільчыкавым бервяном. Франтон з дыляў, падлога земляная[1].

Thumb
Абцугі і варштат з інструментамі

Унутранае абсталяванне кузні: злева размешчаны мех, па цэнтры — горан, справа пляцоўка для захоўвання драўніннага вуголля. Перад горанам стаіць дубовая калода з кавадлам. Для гартавання вырабаў выкарыстоўваюцца ночвы. Справа каля вакенца размешчаны слясарны варштат, на якім ляжаць інструменты і кавальскія вырабы. Побач з варштатам пастаўлена калода з вінтавымі абцугамі. Злева ад дзвярэй на сцяну прымацаваны свідравальны станок[2].

Remove ads

Зноскі

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads