Кузьма Еўдакімавіч Грабеннік

From Wikipedia, the free encyclopedia

Кузьма Еўдакімавіч Грабеннік
Remove ads

Кузьма́ Еўдакі́мавіч Грабе́ннік (5 [18] лютага 1900 года — 22 верасня 1974) — савецкі военачальнік. Герой Савецкага Саюза, генерал-лейтэнант.

Хуткія факты Кузьма Еўдакімавіч Грабеннік, Дата нараджэння ...
Remove ads

Пачатковая біяграфія

Кузьма Грэбеннік нарадзіўся 5 (18) лютага 1900 года ў мястэчку Бранскі (цяпер горад Бранка, Луганская вобласць) у сям’і працоўнага.

Скончыўшы пачатковую школу, Кузьма працаваў на шахце.

Ваенная служба

Грамадзянская вайна

У 1919 годзе К. Грабеннік быў забраны ў шэрагі Чырвонай арміі. Браў удзел у Грамадзянскай вайне ў складзе 51-й Перакопскай стралковай дывізіі. У 1920 годзе ўступіў у УКП(б).

Міжваенны перыяд

З 1922 года Грабеннік служыў у Пагранічных войсках. У 1924 годзе скончыў Вышэйшую пагранічную школу Аб’яднанага дзяржаўнага палітычнага кіравання, а ў 1935 годзе — курсы пры Ваеннай акадэміі механізавання і матарызацыі РСЧА.

Грабеннік служыў начальнікам памежнай заставы, начальнікам мота-манеўранай групы Малдаўскага памежнага атрада, камандзірам палка дывізіі асабістага прызначэння.

Браў удзел у баях ля возера Хасан у 1938 годзе ў якасці камандзіра Пас’ецкага памежнага атрада, што вытрымаў першы ўдар японцаў.

Другая сусветная вайна

Кузьма Грабеннік браў удзел у баях Другой сусветнай вайны з чэрвеня 1941 года.

Пасля гібелі камандзіра 37-й гвардзейскай стралковай дывізіі генерал-маёра Сабіра Рахімава 30 сакавіка 1945 года Кузьма Грабеннік быў прызначаны на пасаду камандзіра дывізіі.

Кузьма Грабеннік 20 красавіка арганізаваў фарсіраванне Одэра і захоп плацдарма ў ходзе Берлінскай наступальнай аперацыі. Дывізія авалодала моцна ўмацаваным населеным пунктам Кальбітцоў (Колбаскава) паўднёва-заходней польскага горада Шчэцін і да 2 мая з баямі выйшла да Балтыйскага мора паўночна-ўсходней горада Ростак.

Указам № 5569 Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 29 мая 1945 года за мужнасць і гераічнасць, выяўленыя пры фарсіраванні рэкі Одэр, захопе плацдарма і за ўмелае камандаванне дывізіяй гвардыі генерал-маёру Кузьме Грабенніку прысвоена званне Героя Савецкага Саюза з уручэннем ордэна Леніна і медалі «Залатая Зорка».

Ваенная кар’ера

Пасля вайны з лістапада 1945 года — камандаваў 27-й гвардзейскай механізаванай дывізіяй у складзе 7-ай механізаванай арміі.

У красавіку 1947 года пераведзены ў дырэктыву МУС і праходзіў службу намеснікам начальніка памежных войскаў Закарпацкай акругі войскаў МУС, са снежня — начальнікам памежных войскаў МУС Украінскай акругі, з лістапада 1951 года — начальнікам памежных войскаў МДБ Ленінградскай акругі.

З 7 кастрычніка 1953 г. па 13 кастрычніка 1956 г. знаходзіўся ў замежнай камандыроўцы на пасадзе старэйшага дарадцы пры МУС Народнай рэспубліцы Албаніі.

Пасля вяртання ў СССР Грабеннік прызначаецца начальнікам 1-га ўпраўлення Галоўнага ўпраўлення памежных і ўнутраных войскаў МУС СССР. На гэтай пасадзе браў удзел у падаўленні антытаталітарнага Венгерскага паўстання ў кастрычніку — лістападзе 1956 года, потым у лістападзе з’яўляўся ваенным камендантам Будапешта. Указам ПВС СССР ад 18 снежня 1956 года быў ўзнагароджаны ордэнам Чырвонага Сцяга.

З красавіка 1957 года займаў пасаду начальніка штаба — 1-га намесніка начальніка Галоўнага кіравання памежнымі войскамі КДБ пры Савеце Міністраў СССР, з ліпеня стаў начальнікам памежных войскаў КДБ Паўднёва-заходняй памежнай акругі.

Са студзеня 1960 года часова займаў пасаду начальніка апергрупы памежных войскаў КДБ пры Савеце Міністраў Украінскай ССР.

7 снежня 1961 года звольнены ў запас.

Жыл у Кіеве. Памёр 22 верасня 1974 года. Пахаваны ў Кіеве на Байкавых могілках.

Remove ads

Зноскі

  1. Петров Н. В. Кто руководил органами госбезопасности: 1941—1954Мемориал, 2010. — ISBN 966-95519-0-0
    <a href='https://wikidata.org/wiki/Track:Q2061139'></a><a href='https://wikidata.org/wiki/Track:Q851563'></a><a href='https://wikidata.org/wiki/Track:Q28027554'></a>

Сачыненні

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads