Кукунор
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Кукунор (манг.: Хөхнуур — «сіняе возера»), Цынхай (кіт.: 青海湖) — бяссцёкавае салёнае возера ў Кітаі, ва ўсходняй частцы гор Наньшань.

Даўжыня каля 105 км, шырыня да 65 км, плошча каля 4,2 тыс. км², глыбіня да 38 м.
Возера азмешчана на вышыні 3205 м і займае цэнтральную частку Кукунорскай раўніны. Берагі слаба расчлянёныя, развіты старажытныя азёрныя тэрасы (выш. да 50 м). На возеры пясчаныя астравы.
У Кукунор упадаюць 23 ракі. Найбольшая з іх, рака Бух-Гол утварае дэльту. 3 лістапада да сакавіка ледастаў.
Багатае рыбай.
Фаўністычны заказнік Цынхайху.
Remove ads
Зноскі
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads