Мангольская мова

From Wikipedia, the free encyclopedia

Мангольская мова
Remove ads

Мангольская мова (манг.: Монгол хэл, ) — мова манголаў, дзяржаўная мова Манголіі. Тэрмін можа ўжывацца шырэй: для мангольскай мовы Манголіі і Унутранай Манголіі ў Кітаі, для ўсіх моў мангольскай групы, у гістарычным кантэксце для такіх моў як старажытная агульнамангольская і старапісьмовая мангольская мовы. Агульная колькасць носьбітаў - 5,2 млн чал. (2005 г.)[2]

Thumb
Надпіс на бензакалонцы на мангольскай мове на аснове кірыліцы: "Шунхлай Оху-ын" (Паліва з Расіі)
Хуткія факты Мангольская, Саманазва ...

Сучасная літаратурная мангольская мова Манголіі складзеная на аснове паўночнага халхаскага дыялекта. Да сяр. ХХ ст. існавала некалькі варыянтаў мангольскай пісьмовасці. Першыя пісьмовыя крыніцы на мангольскай мове вядомыя з ХІІІ ст. Яны складаліся на аснове ўйгурскай літарнай вязі. Акрамя таго, у кан. ХІІІ ст. па запыту хана Хубілая тыбецкі вучоны Пагба-лама склаў “квадратную” пісьмовасць на аснове тыбецкіх літар. У XVII ст. джунгарскі манах Зая распрацаваў асновы ўласна мангольскай пісьмовасці. У XVIII ст. узнік яшчэ адзін варыянт мангольскай пісьмовай мовы – саёмбо. У ХІХ ст. манчжурская адміністрацыя ўводзіла пісьмовую мову на аснове лацініцы. Але пісьмовасць на аснове ўйгурскай вязі заставалася асноўнай да 1941 г., калі быў прыняты алфавіт на аснове кірыліцы.

У апошнія гады сярод моладзі Манголіі і манголаў, што жывуць у іншых краінах, таксама ў побыце распаўсюджаная лацінка. Гэта тлумачыцца недахопам тэхнічна-інфармацыйных прыстасаванняў (сотавых тэлефонаў, камп’ютараў, факсаў і г. д.) з раскладкай на кірыліцы.

Ва Унутранай Манголіі афіцыйна карыстаюцца пісьмовасцю на аснове ўйгурскай літарнай вязі.

Remove ads

Зноскі

  1. ScriptSource - Mongolian Праверана 24 чэрвеня 2024.
  2. Estimate from Svantesson et al. 2005: 141

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads