Кукіга
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Кукі́га[1] (трансліт.: Kukiha, руск.: Кукига) — вёска ў Пухавіцкім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіць у склад Навапольскага сельсавета. Месціцца за 31 км на захад ад Мар’інай Горкі, 57 км ад Мінска, 19 км ад чыгуначнай станцыі Рудзенск на лініі Мінск — Асіповічы.
Remove ads
Гісторыя
Населены пункт заснаваны як пасёлак у 1920-я гады ў Беларускай ССР. На картах абазначаўся таксама як Закукіга.
У 1940 годзе пасёлак у Сяргеевіцкім сельсавеце Рудзенскага раёна. У Другую сусветную вайну з канца чэрвеня 1941 года да пачатку ліпеня 1944 года пад акупацыяй Германіі. У ваколіцах вёскі дзейнічала савецкая партызанская брыгада «Беларусь». У сакавіку 1942 года ў выкіну нямецкай карнай аперацыі вёска спалена. Пасля вайны вёска была адноўлена[2].
29 чэрвеня 2006 года вёска перададзеная з ліквідаванага Сяргеевіцкага сельсавета ў склад Праўдзінскага пасялковага савета[3]. Да 28 траўня 2013 года ў Праўдзінскім пасялковым савеце. Пасля скасавання Праўдзінскага пасялковага савета ўключаная ў Навапольскі сельсавет[4].
Remove ads
Насельніцтва
- 1940 год — 10 двароў, 42 жыхары
- 1960 год — 49 жыхароў
- 1999 год — 18 жыхароў
- 2002 год — 7 двароў, 13 жыхароў
- 2010 год — 8 жыхароў
- 2012 год — 6 гаспадарак, 11 жыхароў
- 2019 год — 7 жыхароў[5]
Спіс вуліц
- Цэнтральная вуліца[6]
Крыніцы
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads