Кулгрында
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Кулгрында (літ.: kū̃lgrinda, ад жамойц. kū̃lis — «камень» і grindà — «насціл»; ад grį̇̃sti — «брукаваць, класці ў падмурак»)[1] — у Літве таемная каменная дарога, якая праходзіць у балотах ніжэй за ўзровень вады і выкарыстоўвалася мясцовымі жыхарамі для абароны. Падобныя дарогі, зробленыя з дрэва і зямлі (засыпаныя камянямі і бярвёнамі), у Літве называліся «мядгрында» (літ.: mẽdgrinda, ад mẽdis — «дрэва») і «жамгрында» (літ.: žémgrinda, ад žẽmė — «дол»)[2].
Remove ads
Тэхналогія
Верхні пласт бруку складаўся з роўна выкладзеных камянёў дыяметрам 10-20 гл і накладваўся на аснову або на спецыяльны ніжні пласт, прызначаны для ўмацавання верхняга. Аснова складалася з бязладна ўкладзеных палявых камянёў дыяметрам 50-80 см або скінутых у балота пнёў, галін і ствалоў; яна магла таксама ўяўляць сабой складаную канструкцыю з складзеных папярок хваёвых бярвёнаў, на якія быў насыпаны пласт пяску. З бакоў кулгрында ўмацоўвалася хваёвымі палямі або каменнымі клінамі і абаранялася ад намеці глеем з дапамогай канавак. Шырыня кулгрынд вагалася ад 1,5 да 6 м, даўжыня — не менш за 3-4 м ці нават некалькі сотняў метраў. З мэтай захавання таямніцы кулгрынды часта пракладваліся пад вадой і мелі звілісты абрыс. Будаўніцтва вялося звычайна зімой: камяні, дровы або жвір прыносілі на зіму і дазвалялі ім сысці на дно вясной, як толькі лёд пачынаў раставаць[3]. Часам такая працэдура паўтаралася некалькі разоў. Бярвёны ўстаўляліся спецыяльна для таго, каб абараніць матэрыял для будаўніцтва і не даць вадзе змыць яго[4].
Remove ads
Прымяненне
Паколькі іх цяжка было выявіць няўзброеным вокам, гэтыя дарогі былі вядомыя толькі мясцовым жыхарам. Яны адыгрывалі ключавую ролю ў абарончых сістэмах гарадоў: яны з’яўляліся кароткімі шляхамі да важных вёсак, гарадоў або ўмацаванняў[5]. Некаторыя такія сцежкі мелі культавы характар і вялі да свяцілішча або месцах пахавання.
Археалагічныя звесткі
Найстаражытнейшыя кулгрынды датуюцца I стагоддзем н. э. і былі пракладзены на тэрыторыі Прусіі; у Літве найстаражытныя кулгрынды датуюцца IV стагоддзем н. э. Трывалыя традыцыі будаўніцтва дарог у заходніх балтаў выкарыстоўваліся ў Польшчы і Літве: у XIII стагоддзі перасяленцы з Прусіі ўтварылі саслоўе, якое займалася гэтым рамяством. Большасць кулгрынд была знойдзена ў Літве, з іх палова знойдзена ў вобласці Жамойць: гэта вёскі Алькупіс і Бурбішкёй (раён Шылале), вёска Абеляй (раён Укмерге), вёска Кярнаве (Шырвінцкі раён) і г. д. Археолагі налічылі 27 кулгрынд і 7 мядгрынд у Літве[6]. Самая працяглая кулгрында праходзіць праз балота Сетува паміж Лукштасам і Паршэжэрысам у Жамойці: захавалася тры яе фрагменты. У XIX стагоддзі яна злучала месцы Калтыненай і Тверай[3]. Адным з першых, хто знайшоў гэтую кулгрынду, быў польскі навуковец-энцыклапедыст Людвік Кшывіцкі[3].
Іншыя вядомыя кулгрынд былі знойдзены ў балоце Амалва на поўдні Літвы і ў Шчурайчаі каля Прэкуле. Алкупіская кулгрында каля Кведарны была сур’ёзна пашкоджана падчас сельскагаспадарчых работ, якія праводзіліся ў Літоўскай ССР[4]. Найбольш старая захаваная мядгрында ў Літве знойдзена ў Кярнаве (IV—VII стагоддзі)[7].
Некалькі кулгрынды знойдзена ў Латвіі, Расіі (Калінінградская вобласць) і Беларусі[2]. У Беларусі кулгрынды знойдзены на возеры Красным (Мёрскі раён) і паміж вёскай Наносы і горадам Мядзелам на возеры Нарач. Адна такая кулгрында на возеры Нарач выбрукаваная шчыльна пакладзенымі камянямі і знаходзіцца на глыбіні 125 см, узвышаецца над дном возера на 160 см і мае працягласць у 1 км. Па гэтай сцежцы магла прайсці чацвёрка запрэжаных коней адначасова. На возеры Мястра таксама ёсць кулгрында, якая была таемным шляхам да Мядзельскага замка. Паводле легенды, шведскае войска аднойчы заўважыла, як па гэтай сцежцы карова перайшла возера, і выйшла гэтай самай дарогай да замка. Мяркуецца, што на возеры Мядзел таксама была кулгрында. Мясцовасць каля вёскі Скара называецца ў народзе «Маставіцай». Драўляныя рэшткі старога моста, які вёў да вострава Замак, захаваліся да нашых дзён.
Remove ads
Крыніцы
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads