Кернаў

мястэчка ў Літве From Wikipedia, the free encyclopedia

Кернаў
Remove ads

Кернаў[1] або Кернава[2], таксама Кярнаве (літ.: Kernavė) — мястэчка ў Літве, на рацэ Віліі. Цэнтр сянюніі Шырвінцкага раёна Віленскага павета. Месціцца за 18 км на паўднёвы захад ад Шырвінтаў, за 35 на паўночны захад ад Вільні.

Хуткія факты Краіна, Павет ...

Каля паселішча размешчаны гістарычна-археалагічны комплекс, уключаны ў Спіс сусветнай спадчыны ЮНЕСКА.

Remove ads

Назва

Thumb
Рэчка Кернаўка (Kernavėlė) ля ўтоку ў Вілію

Назва Кернаў, Кернава (літ.: Kernavė, Кярнаве) ад назвы ракі Kernavė, якая ад літоўскага kernavė «топкае месца ў лугах, у лясах». Такога ж паходжання літоўскія рачныя назвы Kernavas, Kerniava, Kernavė[3], назва ракі Кернава (прыток вілейскай Ашмянкі).

Хроніка Быхаўца падае міфалагізаваную версію паходжання кернаўскай назвы — ад імя легендарнага князя Кернуса, які нібыта заснаваў Кернаў. Так жа сама утварылася і імя Швінтарог (ад мясціны *Šventaragis «Святы рог» пасярод цяперашняй Вільні).

Варыянты назвы ў гістарычных крыніцах: Kernow (1365), Керново (XVI стагоддзе), Керновъ (1689); у беларускіх тэкстах таксама ўжываюцца формы Кернова[4] і Кернава.

Remove ads

Гісторыя

Першы пісьмовы ўспамін пра Кернаў датуецца 1279 годам («Старэйшая рыфмаваная хроніка», «Хроніка Германа Вартберга») у звязку з рэйдам крыжакоў. Абарончую сістэму паселішча ў XIII—XIV стагоддзях складалі 5 замкаў на правым беразе Віліі, ад якіх засталіся гарадзішчы, цяперашнія іх назвы — Замкавая Гара (вышыня 30 м, плошча 5,82 га); Гара Ахвярніка (або Святая Гара; вышыня 13—18 м, плошча 1,3 га); Гара Ліздзейкі (або Крывейтэ; вышыня 25—30 м, плошча 0,4 га); «Сталец Міндоўга» (вышыня 22 м, плошча 1,08 га); Гара Кернава (стаіць асобна ад асноўнай групы, разам з могільнікам займае 1,48 га).

У Кернаве, паводле адной з версій, была рэзідэнцыя вялікага князя літоўскага Трайдзеня і потым вялікага князя Гедзіміна, яе лакалізуюць на Гары Ахвярніка. Гандлёва-рамесны пасад месціўся вакол замкаў, вакольны горад — на Замкавай Гары. Забудова была драўлянай[5]. Пахавальны абрад на могільніку сведчыць пра суіснаванне ў XIII—XIV стагоддзях паганскіх і хрысціянскіх традыцый. У 1365 годзе Кернаў значна пацярпеў у часе рэйду тэўтонскіх рыцараў. У 1390 годзе атрад крыжакоў на чале з маршалам Энгельгартам фон Рабэ знішчыў драўляныя замкі, іх не аднаўлялі і паселішча страціла значнасць.

Thumb
Гарадскі герб з прывілея 1792 г.

У XV стагоддзі ў даліне, якую называюць цяпер далінай Паяты (каля 25 га), на беразе Віліі з’явілася новае паселішча, яно ўваходзіла ў склад Віленскага павета. Каля 1420 года вялікі князь Вітаўт заснаваў у Кернаве касцёл. У 1571 годзе кароль і вялікі князь Жыгімонт Аўгуст надаў мястэчку магдэбургскае права, якое ў 1792 годзе пацвердзіў кароль і вялікі князь Станіслаў Аўгуст Панятоўскі. У XVI—XVII стагоддзях аўтары тагачасных гістарыяграфічных твораў («Хроніка» Мацея Стрыйкоўскага, Густынскі летапіс, «Гісторыя» Альберта Каяловіча) называлі Кернаў адным з найважнейшых палітычна-адміністрацыйных цэнтраў Вялікага Княства Літоўскага ў XIII—XIV стагоддзях.

У выніку трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай 1795 года Кернаў апынуўся ў складзе Расійскай імперыі, у Віленскім павеце. У канцы XIX — пачатку XX стагоддзяў у мястэчку дзейнічалі касцёл і капліца.

Thumb
Кернаў. Н. Орда, XIX ст.

За часамі Першай сусветнай вайны з 1915 года Кернаў быў заняты войскамі Германскай імперыі. 25 сакавіка 1918 года згодна з Трэцяй Устаўной граматай Кернаў абвешчаны часткай Беларускай Народнай Рэспублікі[6]. Раней свае прэтэнзіі на тэрыторыю выказала Літва. Па польска-літоўскіх баях і падпісанні пагаднення паміж Польскай Рэспублікай і Літвой у 1919 годзе ён апынуўся ў складзе Літвы.

З 1940 года ў Літоўскай ССР. У 1960 годзе тэрыторыю старажытнага паселішча і замкаў абвясцілі запаведнікам. У 2004 годзе Кернаў занеслі ў Спіс сусветнай спадчыны ЮНЕСКА.

З 1990 года ў складзе адноўленай незалежнай Літвы.

Remove ads

Насельніцтва

  • XVIII стагоддзе: 1795 год — 194 чал.
  • XIX стагоддзе: 1833 год — 63 чал.; 1861 год — 260 чал.; 1866 год — 260 чал., у тым ліку 180 каталікоў, 12 праваслаўных, 60 іўдзеяў[7]; 1886 год — 242 чал.; 1895 год — 294 чал.
  • XX стагоддзе: 1923 год — 252 чал.; 1959 год — 170 чал.; 1977 год — 170 чал.; 1979 год — 177 чал.; 1985 год — 202 чал.; 1989 год — 289 чал.
  • XXI стагоддзе: 2001 год — 307 чал.; 2005 год — 320 чал.; 2011—272 чал.

Славутасці

Дзейнічае Кернаўскі археалагічны і гістарычны музей-запаведнік.

  • Гістарычна-археалагічны рэзерват (XIII—XIV стст.)
  • Капліца
  • Касцёл Маці Божай Шкаплернай (1914—1924)
  • Могілкі хрысціянскія
  • Скульптурныя помнікі

Галерэя

Гл. таксама

Крыніцы

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads