Сяргей Анатолевіч Мартынаў

From Wikipedia, the free encyclopedia

Сяргей Анатолевіч Мартынаў
Remove ads

Сяргей Анатолевіч Марты́наў (нар. 18 мая 1968, Вярэя, Маскоўская вобласць, РСФСР) — беларускі спартсмен (кулявая стральба). Алімпійскі чэмпіён, удзельнік шасці Алімпійскіх гульняў.

Больш інфармацыі Агульная інфармацыя, Медалі ...

Бронзавы прызёр Алімпіяд 2000 і 2004. Чэмпіён свету 2006 і 2010. Алімпійскі чэмпіён 2012 у стральбе з дробнакалібернай вінтоўкі з 50 метраў у становішчы лежачы.

Заслужаны майстар спорту Беларусі. 6 разоў на працягу 15 гадоў паўтараў абсалютны сусветны рэкорд (600 ачкоў) у стральбе з вінтоўкі на 50 м са становішча лежачы (1997, 1998, 2000, 2005, 2006, 2012).

Займаўся ў Брэсце ў будынку СШ № 12.

Чэмпіён свету ў камандным заліку (Масква, Расія, 1990 г. ВМ; Мілан, Італія 1994 УП). Срэбны прызёр ў камандным заліку (Заграб, Харватыя, 1989 г. УП).

Чэмпіён Еўропы ў камандным заліку (Брно, Чэхія, 1993 г. ВМ), у асабістым заліку (Фінляндыя, 1990 г. ВМ).

Уладальнік Кубка свету (1989, 2000 г. ВМ).

Чэмпіён ІХ Спартакіяды народаў СССР (Масква, 1987 г.) ў асабістым заліку (УП) і бронзавы прызёр ў асабістым заліку (ВМ).

Remove ads

Мартынаў на летніх Алімпійскіх гульнях

Больш інфармацыі Дысцыпліна ...

Палітычныя погляды

Падпісаў адкрыты ліст спартыўных дзеячаў краіны, якія выступаюць за дзеючую ўладу Беларусі пасля здушэння народных пратэстаў у 2020 годзе[1][2].

Зноскі

  1. Стало известно, кто подписал открытое письмо спортсменов, выступающих за власть (руск.)(недаступная спасылка) (24 лістапада 2020). Архівавана з першакрыніцы 24 лістапада 2020. Праверана 24 лістапада 2020.
  2. Подписи. Праверана 8 снежня 2020.

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads